Анатоль Яфімавіч Углоўскі (, — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (04.06.1944).
Біяграфія А. Я. Улоўскі нарадзіўся ў вёсцы Лужавіца (Вялікаусцюжскі раён Валагодскай вобласці). У 1942 годзе скончыў рамеснае вучылішча ў горадзе Вялікі Усцюг. Працаваў у горадзе Кашын Калінінскай вобласці. У 1942 годзе прызваны ў войска. Ваяваў на Волхаўскім і Калінінскім франтах. Удзельнічаў у абароне Ленінграда і ў баях за горад Вялікія Лукі.
Бранябойшчык 429-га знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна (306-я стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) чырвонаармеец А. Я. Углоўскі вызначыўся пры вызваленні Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У ноч на 20 снежня 1943 года, адбіваючы танкавую контратаку праціўніка, кінуўся з гранатай пад варожы танк і падарваў яго.
А. Я. Углоўскі пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Вымна Віцебскага раёна.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках