100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі — шэраг мерапрыемстваў у Беларусі і па-за яе межамі ў 2018 годзе, прысвечаных 100-годдзю з моманту прыняцца Радай БНР Трэцяй Устаўной граматы 25 сакавіка 1918 года, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.
Кульмінацыяй адзначэння юбілею стаў канцэрт і мітынг у Мінску на Дзень Волі, 25 сакавіка 2018 года. Рада БНР зацвердзіла медаль у гонар стагодздзя Беларускай Народнай Рэспублікі, які «ўручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйсненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі»radabnr.org. Улады Рэспублікі Беларусь не зрабілі ніякіх заяў з нагоды юбілея абвяшчэння БНР, афіцыйныя СМІ праігнаравалі дату. У пачатку сакавіка 2019 года прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Стагоддзе — вялікая дата. Адсвяткавалі», але ён не бачыць падставы святкаваць наступны Дзень Волі ў цэнтры сталіцыnashaniva.by.
Падрыхтоўка да святкавання ў Беларусі
У кастрычніку 2017 года Symbal.by і «Арт Сядзіба» пачалі грамадскую кампанію #БНР100.
13 лістапада 2017 года на інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by была створана петыцыя за ўшанаванне памяці пра БНР, у якой ініцыятары прапаноўвалі ўстанавіць на будынках у Мінску, Гродне і Магілёве, звязаных з дзейнасцю БНР, памятныя дошкі (у тым ліку працы Алеся Шатэрніка) і бела-чырвона-белыя сцягі. Мінгарвыканкам у адказ на петыцыю абмежаваўся адпіскай у выглядзе апісання заканадаўства ў сферы стварэння і прыёмкі твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Мінск 15 студзеня 2018 года на сядзібе Партыі БНФ у Мінску адбылося пашыранае пасяджэнне аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Агулам прысутнічала больш за 30 чалавек, у тым ліку мастакі Мікола Купава і Алесь Марачкін, лідары незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, сустаршыні аргкамітэта партыі БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, лідар незарэгістраванага руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў СіўчыкДэмакратычныя арганізацыі дамовіліся пра сумеснае святкаванне 100-годдзя БНР. Было вырашана правесці ў Мінску на Дзень Волі масавую вулічную акцыю ад плошчы Якуба Коласа і па праезнай частцы праспекта Незалежнасці прайсці да плошчы Свабоды, аднак, паводле словаў чыноўнікаў з Мінгарвыканкама, у гэты час там будзе каталіцкі Вербны кірмаш. Таксама планавалася прыняць зварот да ўладаў, каб прызнаць Дзень Волі афіцыйным святам, усталяваць мемарыяльныя дошкі, звязаныя са стварэннем БНР і яе гісторыяй, правесці святочныя канцэрты ды іншыя мерапрыемствы.
26 лютага 2018 года Мінгарвыканкам неафіцыйна прапанаваў аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі адклікаць ранейшую заяўкуАпазыцыя пойдзе на перамовы з уладамі наконт Дня Волі і правесці святочныя мітынг і канцэрт у парку імя Янкі Купалы або каля Опернага тэатра ў Мінску. У выпадку згоды яны таксама прапанавалі сваю гукаўзмацняльную апаратуру, вызваляць ад аплаты за паслугі хуткай і міліцыі, згодныя ўсталяваць памятны знак да 100-годдзя БНРУлады прапануюць правесці Дзень Волі ў цэнтры Мінска, але без шэсця. Паводле Рыгора Кастусёва, кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан у прыватнай размове прапанаваў абмеркаваць усталяванне памятнай дошкі на доме Маліна па адрасе вуліца Валадарскага, 9, у якім 25 сакавіка 1918 года і была прынятая Трэцяя Устаўная грамата. Таксама стала вядома, што мінскія ўлады могуць усталяваць у раёне парку Янкі Купалы памятны знак братам Івану і Антону Луцкевічам, адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху (сацыялістычнага кірунку) у пачатку ХХ стагоддзя.
Гэтая прапанова выклікала хвалю дыскусій і абмеркаванняў на пасяджэнні аргкамітэта святкавання. Частка ягоных членаў выступала за абавязковае традыцыйнае шэсце на Дзень Волі, а частка за тое, каб не настойваць на шэсці, калі будзе магчымасць правесці святочны мітынг і канцэрт каля Опернага тэатраУлады дазволілі мітынг і канцэрт ля менскай опэры 25 сакавіка. Аргкамітэт утварыў групу з васьмі чалавек для перамоваў у Мінгарвыканкаме аб правядзенні святочнага мітынгу і канцэрта каля Опернага тэатра.
1 сакавіка 2018 года Мінгарвыканкам дазволіў мітынг і канцэрт 25 сакавіка на Дзень Волі, прысвечаныя публічнаму адзначэнню і святкаванню 100-гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мітынг і канцэрт пройдуць з 14:00 да 19:00 на плошчы Парыжскай Камуны перад Оперным тэатрам, збор удзельнікаў на пляцоўцы — з 13:00 да 14:00Улады дазволілі Дзень Волі каля Оперы, вызвалілі арганізатараў ад аплаты збораў. Мерапрыемства пройдзе пад лозунгам «Свята незалежнасці».
Чыноўнікі Мінгарвыканкама запэўнілі арганізатараў, што на дазволеным мерапрыемстве не будзе забараняцца выкарыстанне нацыянальнай сімволікі.
2 сакавіка на сайце Talaka.by за тры гадзіны было сабрана 6000 беларускіх рублёў на бронзавую копію дошкі, створанай беларускім скульптарам Алесем Шатэрнікам яшчэ ў 1990-я гады, якую ўлады пагадзіліся павесіць дошку на доме Маліна ў Мінску, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Неабходнасць у новай дошцы ўзнікла праз дрэнны стан старой, непрывабны матэрыял (сілумін), нежаданне ўладаў узгадняць надпіс тарашкевіцай на дошцыБеларусы сабралі 6000 рублёў на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР за тры гадзіныТЭРМІНОВЫ ЗБОР СРОДКАЎ НА БРОНЗАВУЮ ДОШКУ ДА 100-ГОДДЗЯ БНР .
5 сакавіка Мікалай Статкевіч разам з іншымі прыхільнікамі шэсця 25 Сакавіка прыйшлі пад дзверы ўправы Партыі БНФ, нягледзячы на перанос сустрэчы аргкамітэта #БНР100 «у сувязі з рознагалоссямі». Палітык патлумачыў адсутнасць на сходзе арганізатараў канцэрта немагчымасцю для іх супрацоўнічаць з арганізатарамі шэсця. Каб развязаць рознагалоссі, Статкевіч прапанаваў падзяліць аргкамітэт на дзве працоўныя групы: арганізацыі канцэрта і шэсця. За такое рашэнне прагаласавалі ўдзельнікі сходу. Кіраўніком працоўнай групы арганізацыі канцэрту з ініцыятывы Статкевіча сход абраў дырэктара крамы symbal.by Паўла Белавуса, які на сходзе не прысутнічаў. Другая працоўная група будзе падаваць у Мінгарвыканкам яшчэ адну заяўку на правядзенне шэсцяМікола Статкевіч падзяліў аргкамітэт #БНР100 на дзьве часткі.
6 сакавіка працоўная група па правядзенні шэсця вызначыла час і маршрут дэманстрацыі. Пачатак шэсця пад назвай «Марш годнасці і волі» запланаваны на 12:00 на плошчы Якуба Коласа. 7 сакавіка была пададзена зяўка на правядзенне шэсця па маршруце плошча Якуба Коласа — праспект Незалежнасці — плошча Перамогі — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — плошча Парыжскай камуны. Статкевіч заявіў, што ў выпадку адмовы шэсце пойдзе маршрутам плошча Якуба Коласа — праспект Незалежнасці — вуліца Янкі Купалы — плошча Парыжскай камуныСтаткевіч правядзе на Дзень Волі шэсьце, нават калі яго не дазволяцьУ Менгарвыканкам пададзена заяўка на шэсце 25 сакавіка. Статкевіч: «Хай толькі паспрабуюць крануць людзей».
У той жа дзень Мінгарвыканкам даў дазвол Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ на правядзенне 24 сакавіка з 12.00 да 16.00 у Кіеўскім скверы Мінска мітынга і канцэрта, прысвечанага стагадоваму юбілею ўтварэння Беларускай Народнай РэспублікіПартыя Пазьняка атрымала дазвол на мітынг 24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры Менску. Будзе «акцыя-пралёг» да #БНР100.
7 сакавіка ў мінскім парку Янкі Купалы пастаўлены памятны знак у гонар ідэологаў беларускай дзяржаўнасці братоў Івана і Антона Луцкевічаў. Памятны знак размешчаны непадалёку ад музея Янкі Купалы, дзе браты жылі ў 1896—1906 гадах. Урачыстае адкрыццё знака адбылося 13 сакавіка а 11-й гадзінеУ Менску ўсталявалі дошку ў гонар братоў Луцкевічаў. ФАТАФАКТ. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў, Маргарыта Сяргееўна Пярова. У час цырымоніі адкрыцьця старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў запрасіў усіх прысутных на канцэрт ля Опернага тэатра 25 сакавікаУ Менску ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў. ФАТАФАКТ.
12 сакавіка генеральным партнёрам «Свята Незалежнасці» стала беларускае незалежнае інфамагенцтва БелаПАНБелаПАН стаў генэральным партнэрам #БНР100. Хто ахвяруе на Дзень Волі.
21 сакавіка міліцыя затрымала ініцыятараў шэсця 25 сакавіка: Максіма Вінярскага, Уладзіміра Някляева, Вячаслава СіўчыкаМіліцыя затрымала ініцыятараў шэсьця 25 сакавіка ў Менску: Вінярскага, Някляева, Сіўчыка.
21 сакавіка на платформе talaka.org была сабраная неабходная для правядзення канцэрта і іншых мерапрыемстваў сума ў памеры 35 310 рублёў. Частка сродкаў будзе перанакіравана на святочныя мерапрыемствы ў Гродне, Брэсце і Слуцку, дзе краўд-кампаніі запускаліся ў апошні момантНа Дзень Волі сабралі 100 % неабходнай сумы. Краўдфандынг працягваецца.
У канцэрце возьмуць удзел гурты Akute, AMAROKA, Dzieciuki, «Мутнаевока» і «Разбітае сэрца пацана», спевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пятро Клюеў і Юрый Стыльскі, музычная праграма «Спеўнага сходу» і выступ акцёраў «Свабоднага тэатра» і іншыя выступоўцы. Меркавалася, што на канцэрце выступіць таксама Лявон Вольскі, але ягоны выступ у Беластоку ў той жа дзень арганізатары не пажадалі перанесціУлады Гомля не далі дазволу сьвяткаваць #БНР100: памяшканьне занялі «Бабы Шанэль». Яго песні на канцэрце выканае ягоная дачка Адэля ВольскаяАдэля Вольская выступіць замест бацькі на менскім «Сьвяце незалежнасьці».
Дзень Волі
25 сакавіка быў затрыманы ініцыятар правядзення шэсця Мікалай СтаткевічМікола Статкевіч затрыманы ў Менску напярэдадні несанкцыянаванай акцыі. На самой плошчы Якуба Коласа, дзе мусіла пачацца шэсце, праваахоўнікі затрымалі больш за 30 чалавекМасавыя затрыманьні на плошчы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем. ФОТА, ВІДЭА.
Брэст У Брэсце 5 сакавіка аргкамітэт па ўшанаванні 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі падаў заяўку на правядзенне 25 сакавіка мітынга і вулічнага фестывалю ў цэнтры горада, на вуліцы СавецкайУ Берасьці на Дзень Волі рыхтуюць вулічны фэст «100 год БНР». Спачатку ўладамі быў дадзены вусны «неафіцыйны» дазвол на святкаванне юбілеюУлады далі вусны дазвол на #БНР100 ў Берасці і Горадні. Пададзена заяўка ў Гомелі. 13 сакавіка Брэсцкі гарвыканкам ухваліў заяўку на правядзенне святочнага фестываля 25 сакавіка, але перанёс мерапрыемства з меркаванняў бяспекі з вузкай вуліцы на плошчу СвабодыБерасьцейскі гарвыканкам дазволіў фэст «100 год БНР». Улады возьмуць удзел у сьвяткаваньні.
Фестываль пачнецца а 13 гадзіне і працягнецца да 17 гадзіны. Адкрые фестываль паўгадзінны мітынг на якім выступяць палітычныя і грамадскія актывісты горада, а таксама прадстаўнікі брэсцкіх уладаў. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і іншую сімволіку, звязаную з адзначаемай падзеяй. Музычную частку адкрые выступ духавога аркестра Брэста, працягнецца фестываль рок-канцэртам, на якім выступяць гурты :B:N:, Cad Coddeu, Re1ikt, Zolki Band і «Спрат». Будуць працаваць сувенірны кірмаш, фатазоны і дзіцячыя пляцоўкі. Паралельна з музычнай пляцоўкай будуць праходзіць майстар-класы рамеснікаў, а рэканструктарскія клубы адновяць эпоху Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гродна
Спачатку ўладамі быў дадзены вусны «неафіцыйны» дазвол на святкаванне юбілею. У Гродне прадстаўнікоў аргкамітэта, якія падавалі заяўку, запрасілі на 12 сакавіка ў гарвыканкам абмеркаваць фармат адзначэнняГорадзенскія ўлады папярэдне пагадзіліся на сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР, але афіцыйнага дазволу пакуль няма. 13 сакавіка гарвыканкам ухваліў заяўку на святочны канцэрт-мітынг 25 сакавіка ў Каложскім парку. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну, канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягваўся да 17 гадзіны. У час канцэрту працаваў фудкорт і сувенірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». На канцэрт быў запрошаны гурт N.R.M.Горадзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі.