Лукрэцый, Ціт Лукрэцый Кар (; ~95 да н.э. — 55 да н.э.) — рымскі паэт і філосаф, паслядоўнік Эпікура.

Пра жыццё Лукрэцыя вядома толькі ад св. Ераніма, які, верагодна, цытуючы Светонія, пісаў: «Апоены любоўным зеллем, Лукрэцый пазбавіўся розуму, у прагалы прасвятлення ён напісаў некалькі кніг, пазней выдадзеных Цыцэронам, і пазбавіў сябе жыцця». Цыцэрон у лісце брату Квінту, да лютага 54 да н.э., згадвае паэму Лукрэцыя «Пра прыроду» і прызнае ў ёй «шматлікія пробліскі генія, а таксама і немалое майстэрства». Антычныя каментатары прызнавалі ўплыў Лукрэцыя на Вергілія. Пазнейшыя паэты антычнасці, напрыклад, Авідзій (43 да н.э. — 17) і (каля 45 — 96), выказвалі захапленне Лукрэцыем, праўда, за паэтычны ўзор бралі Вергілія.

Лукрэцый з’яўляецца адным з заснавальнікаў лацінскага вершаскладання, ён пераняў і развіў лацінскі гекзаметр эпічнага паэта Энія (239—169 да н.э.), запазычаў у яго некаторыя архаічныя звароты мовы і традыцыйную фразеалогію гераічнай паэзіі. Лексіку і тэхніку Лукрэцый збольшага пераняў са «З’яў» (у перакладзе Цыцэрона). Магчыма, былі і іншыя ўзоры, пра якія даследнікам творчасці Лукрэцыя нічога не вядома. Гісторыя вар’яцтва і самагубства Лукрэцыя пакладзеная ў аснову паэмы «Лукрэцый» (Lucretius, 1868).

Паэма Лукрэцыя «Пра прыроду» з’яўляецца самым вялізным з дайшоўшых пераказаў філасофіі Эпікура (~340 да н.э. — 270 да н.э.). У 6 кнігах паэмы Лукрэцый паслядоўна асвятляе касмалагічныя ўяўленні, у тым ліку вучэнне пра атамы і пустэчы як пачаткі, пра спантаннае адхіленне атама, канцэпцыю множнасці светаў, аспрэчвае ідэі лёсу (правідэнцыялізм) і ўдзелу багоў у стварэнні Сусвету, крытыкуе ўяўленні пра неўміручасць душы і перасяленне душ, называе страх перад смерцю нікчэмным. Лічыць, што душа матэрыяльная, таму гіне разам з целам, і смерць для яе — толькі збаўленне ад пакут. У 5-й кнізе Лукрэцый аддае хвалу Эпікуру як герою-дабрадзею, які вызваліў людзей ад забабонаў, страху перад багамі і смерцю і тым самым паказаў людзям праўдзівы шлях да шчасця. У паэме таксама змешчаная канцэпцыя развіцця прыроды і чалавечай культуры, у аснове якой ляжыць паняцце «патрэбы», што палемічна накіравана супраць ідэй пра правідэнцыйнае кіраўніцтва з боку багоў. Паэма паўплывала на Гётэ і Вальтэра, яе ўплыў прасочваецца ў сучаснай англійскай літаратуры, ад Э. Спенсера да і інш., наогул паэма аказала значны ўплыў на развіццё матэрыялістычных філасофскіх вучэнняў эпохі Адраджэння і Новага часу.

Крыніцы

Літаратура Лосев, А. Ф. История античной эстетики. Ранний эллинизм. — М.: 2-е изд., 2000. Лукреций. О природе вещей / Ред. лат. текста и перевод: Петровский Ф. А. / Т. 1. М.-Л., 1945; Т. 2 (Статьи, комментарии). М.-Л., 1947.

Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Лацінамоўныя філосафы Лукрэцый Катэгорыя:Філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Філосафы I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Паэты I стагоддзя да н.э. Лукрэцый Катэгорыя:Філосафы-самазабойцы Катэгорыя:Паэты-самазабойцы Катэгорыя:Зарэзаліся Катэгорыя:Эстэтыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 99 годзе да н.э.