Каске — пячора з палеалітычным жывапісам у Францыі (дэпартамент Ардэш, міжземнаморскае ўзбярэжжа каля вусця р. Роны), у некалькіх кіламетрах на поўдзень ад Марселя.

Адкрытая ў 1991. Уваход у пячору, які размешчаны на глыбіні 36 м пад вадой і ўяўляе сабою пачатак доўгага (160 м) нахільнага калідора, быў вядомы раней, але толькі ў 1991 пракрасціся ў сухую частку пячоры здолеў дайвер Анры Каске. На сценах сухой часткі пячоры захаваліся адбіткі далоняў, малюнкі коней, казлоў, цюленяў і, відаць, пінгвінаў, якія жылі тут у ледніковы перыяд. Радыевугляродная датыроўка: выявы далоняў, зробленыя чорнай фарбай на аснове вугалю, — 27870±430, 27110±390, 27110±350 і 26360±400 гадоў таму. Затым, пасля паўзы амаль у 9 тыс. гадоў, ідзе серыя з 6 маляўнічых малюнкаў коней, бізонаў і драпежніка: 19200±220, 18820±310, 18840±240, 18420±420, 18530±180, 18030±370 гадоў таму. Апошняя датыроўка з пячоры Каске — 16370±350 гадоў таму: гэта кавалачак вугалю, хутчэй за ўсё, ад паходні, які мог быць выкарыстаны і пры больш познім наведванні пячоры да таго, як уваход у яе стаў запаўняцца марской вадой. Карэктнасць датыроўкі чорных адбіткаў рук падвергнуў сумненню Р. Беднарык, які зазначыў, што датаваны быў толькі драўняны вугаль, а не момант стварэння малюнка рукі. Для гэтага мадленскі чалавек, як і любы іншы дагістарычны чалавек, мог, па меркаванні Р. Беднарыка, браць вугаль ва ўжо існуючым агмені. У пячоры Каске як раз была такая магчымасць: на падлозе залы з роспісамі захаваўся агмень, датаваны таксама каля 27 тыс. гадоў таму.

Спасылкі Cosquer’s Cave Grotto Cosquer Prehistory and coastal karst area: Cosquer Cave and the «Calanques» of Marseille Official French Ministry of Culture pages on The Cosquer Cave The Cosquer Cave Prehistoric Images and Medicines Under the Sea by Jean Clottes, Jean Courtin and Luc Vanrell

Спіс літаратуры Jean Clottes, Jean Courtin, La grotte Cosquer, Seuil, 1994, ISBN 2-02-019820-7 (French) Jean Clottes, Jean Courtin, Luc Vanrell, Cosquer redécouvert, Seuil, 2005, ISBN 2-02-065550-0 (French) The Cave Beneath the Sea: Paleolithic Images at Cosquer by Jean Clottes and Jean Courtin (1996) Harry N. Abrams, Inc., New York ISBN 0-8109-4033-7 English translation by Marilyn Garner from the French edition

Катэгорыя:Пячоры Францыі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Францыі Катэгорыя:Карставыя пячоры Катэгорыя:Пячоры ў вапняках