Касцюшка, гара Касцюшка () — гара ў горнай сістэме Аўстралійскіх Альпаў. Вышыня 2228 м. Самая высокая вяршыня Аўстраліі. Адкрыта ў 1840 годзе.

Геаграфія Гара складзена з крышталічных парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Ледавіковыя ландшафты. На схілах эўкаліптавыя лясы, вышэй за 1800 м — альпійская і субальпійская расліннасць. Нацыянальны парк (675 тыс. га) уключае біясферны рэзерват.

Гісторыя Першым чалавекам, які падняўся на яе вяршыну, быў паляк Павел Эдмунд Стшэлецкі, які назваў гару ў гонар нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Касцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, больш познія даследаванні вызначалі, што гара Таўнсенд вышэй за гару Касцюшка. З павагі да Паўла Эдмунда Стшэлецкага, улады перайменавалі Касцюшка ў Таўнсенд, а Таўнсенд у Касцюшка.

Нацыянальны парк заснаваны ў 1944 годзе.

Літаратура

Спасылкі Mt Kosciuszko Inc — інфармацыя аб даследчыках гары Касцюшка. mtkosciuszko — сайт гары. фота з сусветнай горнай энцыклапедыі

Катэгорыя:Горы Аўстраліі