Шчаці́нкаОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» , Шарсцінка — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вільчанка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км, з іх 9 км на тэрыторыі Магілёўскага раёна. Плошча вадазбору 43,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Смолка (Чавускі раён). Упадае з усходняга боку ў сажалку Вільчыцы на рацэ Вільчанка, насупраць вёскі Вільчыцы. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні. Асноўны прыток — ручай Падол (справа).

Каля ракі населеныя пункты — Стужыца, Нядашава 1, Нядашава 2, Дубінка 1, Запруддзе. Каля вёсак Дубінка 1 і Нядашава 1 на рацэ сажалка Дубінка.

Літаратура

Ліст карты N-36-74. Выданне Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г. Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна