Васілі́ка Віяры́ка Дэнчы́лэ (; нар. 16 снежня 1963, Рашыёрый-дэ-Ведэ) — румынскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі, дэпутат Еўрапарламента (2009—2018), прэм’ер-міністр Румыніі з 17 студзеня 2018 года.

Біяграфія Нарадзілася 16 снежня 1963 года ў горадзе Рашыёрый-дэ-Ведэ, жудзец Тэлеарман.

У 1996 годзе стала членам Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі. На працягу многіх гадоў яна займала кіруючыя пасады ў адміністрацыі і ў партыйнай арганізацыі жудзеца Тэлеарман, дзе кіраўніком павятовага савета ў 2000—2012 гады быў пазнейшы лідар СДП Лівіу Драгня.

У перыяд з 2004 па 2008 год Віярыка Дэнчылэ з’яўлялася членам гарадскога савета Відэле.

У перыяд з 2008 па 2009 год выконвала паўнамоцтвы акруговага дарадцы жудеца Тэлеарман.

У 2009 годзе Дэнчылэ была абраная па спісе Сацыял-дэмакратычнай партыі дэпутатам Еўрапарламента, дзе займалася пытаннямі сельскай гаспадаркі.

У 2014 годзе была выбрана ў Еўрапейскі парламент на другі тэрмін, прызначаная намеснікам старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і развіцці сельскіх раёнаў. Таксама з’яўлялася членам Камітэта па правах жанчын і гендэрнай роўнасці.

У 2015 годзе Дэнчылэ была намінаваная на прэмію MEP Awards-2015 у катэгорыі «Сельская гаспадарка». У кастрычніку 2015 года была абрана Прэзідэнтам румынскай Арганізацыі жанчын — сацыял-дэмакратаў. Адной з ініцыятыў Дэнчылэ стала забеспячэнне квоты ў памеры не менш за 30 працэнтаў для кандыдатаў-жанчын у спісах Сацыял-дэмакратычнай партыі на парламенцкіх выбарах 2016 года.

У студзені 2018 года кіруючая кааліцыя ў складзе Сацыял-дэмакратычнай партыі і Альянсу лібералаў і дэмакратаў (АЛД) вылучыла кандыдатуру Дэнчылэ на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі пасля адстаўкі папярэдняга кіраўніка ўрада Міхая Тудосэ, а 17 студзеня прэзідэнт краіны Клаус Яханіс афіцыйна прызначыў яе на гэты пост. Дэнчылэ стала трэцім у найноўшай гісторыі Румыніі кіраўніком урада за апошнія сем месяцаў. Два яе папярэдніка былі вымушаныя пакінуць пасаду прэм’ер-міністра з-за канфліктаў з лідарам сацыял-дэмакратаў Лівіу Драгняй.

На выбарах Прэзідэнта Румыніі ў першым туры 10 лістапада 2019 года заняла 2-е месца, прайграўшы толькі чыннаму прэзідэнту краіны Клаусу Яханісу. У другім туры таксама паступілася яму, атрымаўшы 34.12 % галасоў.

Спасылкі Віярыка Дэнчылэ ўзначаліць урад Румыніі / Міжнародны навукова-грамадскі часопіс «Мир перемен», 17 2018 Прэзідэнт Румыніі зацвердзіў Віярыку Дэнчылэ на пасадзе прэм’ер-міністра / Еўрапейская праўда, 17 2018 Віярыка Дэнчылэ стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка ўрада Румыніі / ІА ТАСС, 17 2018 Дэнчылэ стала прэм’ерам Румыніі / EuroNews, 18 2018 Румынія атрымала трэцяга за год прэм’ера / Корреспондент.net, 18 2018 MEP Awards 2015: The Shortlist / The Parliament. Politics, Policy and People magazine, 6 сакавіка 2015 Viorica Dăncilă, aleasă preşedinte OFSD, la conferinţa femeilor social-democrate Citeste mai mult: adev.ro/nvpm65 / Adevarul.ro, 4 кастрычніка 2015 Прэм’ерам Румыніі ўпершыню стала жанчына / Расійская Газета, № 7474 (11) ад 18 студзеня 2018 Віярыка Дэнчылэ на афіцыйным сайце Еўрапейскага парламента

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Румыніі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Румыніі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Румыніі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя