Уладзі́мір Алякса́ндравіч Фок (, Пецярбург — ) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939, член-карэспандэнт 1932). Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Біяграфія Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1922). У 1919—1923 і 1928—1941 у Дзяржаўным аптычным інстытуце, у 1924—1936 у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце, у 1934—1941 і 1944—1953 у Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні электрамагнітных хваль, філасофскіх пытаннях фізікі.
Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (), метад прыбліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1960.
Творы Теория пространства, времени и тяготения. 2 изд. М., 1961. Квантовая физика и философские проблемы. М., 1970. Начала квантовой механики. 2 изд. М., 1976.
Літаратура
В. А. Фок. — М., 1956.
Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Асобы на манетах