Клубны чэмпіён свету па футболе — тытул футбольнага клуба-пераможцы ў Клубным чэмпіянаце свету па футболе пад эгідай ФІФА.

Міжкантынентальны кубак

Міжкантынентальны кубак па футболе () — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія ў свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.

Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.

Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету.

Клубны чэмпіянат свету

Клубны чэмпіянат свету па футболе ці Клубны чэмпіянат свету ФІФА (, раней вядомы як ) — спаборніцтва паміж наймацнейшымі прадстаўнікамі шасці кантынентальных канфедэрацый (хоць з 2007 года пераможца Лігі чэмпіёнаў ОФК павінен гуляць плэй-оф супраць клуба-чэмпіёна краіны-гаспадаркі турніру). Клубны чэмпіянат свету праводзіцца галоўным органам сусветнага футбола — ФІФА, турнір вызначае чэмпіёнаў свету.

Першы розыгрыш клубнага чэмпіянату свету ФІФА () адбыўся ў Бразіліі ў студзені 2000 года. Ён быў прызнаны ФІФА ў якасці правапераемніка Міжкантынентальнага кубка, які разыгрываўся штогод у Якагаме (Японія) паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўладальнікам Кубка Лібертадорэс. Пасля чатырохгадовага перапынку, турнір пад новай назвай () зноў пачаў праводзіцца з 2005 года.

Спіс клубных чэмпіёнаў свету

+КлубФедэрацыяУсяго перамогМіжкантынентальны кубакКлубны чэмпіянат свету па футболеМіжкантынентальны кубак ФІФАРэал Мадрыд93 (1960, 1998, 2002)5 (2014, 2016, 2017, 2018, 2022)1 (2024)Мілан43 (1969, 1989, 1990)1 (2007)Баварыя42 (1976, 2001)2 (2013, 2020)Пеньяроль33 (1961, 1966, 1982)Насьяналь33 (1971, 1980, 1988)Бока Хуніярс33 (1977, 2000, 2003)Сан-Паўлу32 (1992, 1993)1 (2005)Інтэрнацыянале32 (1964, 1965)1 (2010)Барселона33 (2009, 2011, 2015)Сантус22 (1962, 1963)Індэпенд’ентэ22 (1973, 1984)Аякс22 (1972, 1995)Ювентус22 (1985, 1996)Порту22 (1987, 2004)Манчэстэр Юнайтэд21 (1999)1 (2008)Карынтыянс22 (2000, 2012)Расінг11 (1967)Эстудыянтэс11 (1968)Феенорд11 (1970)Атлетыка11 (1974)Алімпія11 (1979)Фламенгу11 (1981)Грэміу11 (1983)Рывер Плэйт11 (1986)Црвена Звезда11 (1991)Велес Сарсфілд11 (1994)Барусія Дортмунд11 (1997)Інтэрнасьянал11 (2006)Ліверпул11 (2019)Чэлсі11 (2021)Манчэстэр Сіці11 (2023)

Крыніцы

Катэгорыя:ФІФА Катэгорыя:Міжнародныя клубныя спаборніцтвы па футболе