Дом па Ленінскай вуліцы, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму. Размешчаны на рагу Ленінскай вуліцы і Спаскага завулка.

Гісторыя Пабудаваны ў 1790 г. з цэглы як жылы дом. У савецкі час тут знаходзілася дзіцячая ўстанова.

Архітэктура

Дом № 7 уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з закруглепай вуглавой часткай. 3 боку галоўнага фасада знаходзіцца арачны праезд ва ўнутраны двор. Цэнтральная частка галоўнага фасада з мансардай вылучана трохвугольным франтонам і фрызам з трыгліфамі. Паверхі аддзелены карнізным паяском. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, абрамленымі на другім паверсе ліштвамі з замковым каменем. У вуглавой частцы дваровага фасада размешчаны ўваход у будынак, невялікі вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, вакол якіх раней размяшчаліся жылыя памяшканні.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў 1790 годзе Катэгорыя:1790 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм Катэгорыя:Спаскі завулак (Магілёў) Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Магілёве