Кісялёвабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кісялёва Буда.
Геаграфія Сельсавет размешчаны на паўночным усходзе раёна, мяжуе з Гусаркаўскім, Дамамерыцкім, Мілаславіцкім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кісялёвабудскі (Кісялёвабудзянскі) сельсавет у складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Кісялёва Буда, Красоўка, Новы Дзедзін, Новыя Пранічкі, Нязнань, Стары Дзедзін, Старыя Пранічкі, станцыя Шасцёраўка. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (2 населеныя пункты: Куляшоўка і Роськаў)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Мілаславіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 23 верасня 2011 года скасавана вёска ФёдараўкаРешение Климовичского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 14-9 Об упразднении сельского населенного пункта Федоровка Киселево-Будского сельсовета.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2013 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі Вялікі Мох пасёлак 193 100 Завідаўка вёска 8 6 Звянчатка аграгарадок 398 150 Іванаўск вёска 19 11 Кавалёўка вёска 28 24 Кісялёва Буда вёска 217 93 Красоўка вёска 15 12 Куляшоўка вёска 5 5 Новы Дзедзін вёска 31 20 Новыя Пранічкі вёска 10 6 Нязнань вёска 15 13 Папаратка вёска 12 9 Роськаў вёска 35 18 Стары Дзедзін вёска 167 69 Старыя Пранічкі вёска 23 13 Сялец вёска 26 12 Шасцёраўка вёска 1 1Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Фёдараўка — вёска Зацішша — вёска.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1333 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы.Станам на 1 студзеня 2013 года у Кісялёвабудскім сельсавеце пражываў 1301 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 939 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе