Маско́ўскі рэзерво́вы фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Утвораны 9 кастрычніка 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 9 кастрычніка 1941 года на базе Мажайскай абарончай лініі ў складзе Валакаламскага, Мажайскага, Малаяраславецкага і Калужскага умацаваных раёнаў.

12 кастрычніка 1941 года для лепшага аб'яднання дзеянняў на заходнім кірунку Маскоўскі рэзервовы фронт на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 12 кастрычніка 1941 года ўвайшоў у склад Заходняга фронту.

Склад фронту У складзе фронту была сфарміравана 5-я армія.

Камандны склад Камандуючы — генерал-лейтэнант П. А. Арцем'еў Член Ваеннага савета — дывізіённы камісар Начальнік штаба — генерал-маёр А.І. Кудрашоў

Літаратура Московский резервный фронт // Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 469. — 500 000 экз. Спасылкі Маскоўскі рэзервовы фронт

Маскоўскі рэзервовы фронт Маскоўскі рэзервовы фронт