thumb|Падпісанне дагавора

thumb|left|Падпісанне дагавора. Злева направа: саветнік МЗС Германіі па прававых пытаннях , прадстаўнік МЗС Германіі , перакладчык Густаў Гільгер, начальнік Генштаба РСЧА Барыс Шапашнікаў, пасол СССР у Германіі Аляксей Шкварцаў, старшыня СНК СССР Вячаслаў Молатаў, міністр замежных спраў Германіі Іаахім фон Рыбентроп, генеральны сакратар ЦК УКП(б) Іосіф Сталін

Германа-савецкі дагавор аб дружбе і граніцы — дагавор паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам ад 28 верасня 1939 года, падпісаны пасля ўварвання ў Польшчу армій Германіі і СССР міністрам замежных спраў Германіі Рыбентропам і народным камісарам па замежных справах СССР Молатавым.

Сакрэтныя дадатковыя пратаколы дагавора карэктавалі «сферы інтарэсаў» Германіі і СССР, абумоўленыя 23 жніўня таго ж года ў пакце Молатава — Рыбентропа, а таксама каардынавалі недапушчэнне «польскай агітацыі» на тэрыторыі захопленай ПольшчыТэкст дагавора ў Вікікрыніцах.

Тэкст дагавора і карта з лініяй граніцы паміж СССР і Германіяй былі апублікаваны ў савецкім друку, дадатковыя пратаколы (акрамя аднаго, ад 4 кастрычніка 1939) апублікаваны не былі.

Пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года дагавор, гэтак жа як і ўсе астатнія савецка-германскія дагаворы, страціў моц. Пры заключэнні пагаднення Сікорскага — Майскага 30 ліпеня 1941 года савецкі ўрад прызнаваў, што савецка-германскія дагаворы 1939 года страцілі моц у частцы тэрытарыяльных змен у Польшчы.

Апісанне Да дагавора прыкладаліся тры пратаколы — адзін канфідэнцыйны і два сакрэтныя. Канфідэнцыйны пратакол вызначаў парадак здзяйснення абмену савецкімі і германскімі грамадзянамі паміж абедзвюма часткамі падзеленай Польшчы, а сакрэтнымі карэктаваліся зоны «сфер інтарэсаў» СССР і Германіі ў сувязі з падзелам Польшчы і хуткімі «спецыяльнымі мерамі на літоўскай тэрыторыі для абароны інтарэсаў савецкага боку», а таксама ўсталёўваліся абавязацельствы бакоў спыняць любую «польскую агітацыю», якая закранае інтарэсы бакоў.

У час уварвання ў Польшчу немцы занялі Люблінскае ваяводства і ўсходнюю частку Варшаўскага ваяводства, тэрыторыі якіх, паводле Пакта Молатава-Рыбентропа, знаходзіліся ў сферы інтарэсаў Савецкага Саюза. Для таго, каб кампенсаваць Савецкаму Саюзу гэтыя страты, быў складзены сакрэтны пратакол да гэтага дагавора, паводле якога Літва, за выключэннем невялікай тэрыторыі Сувалкскага раёна, пераходзіла ў сферу ўплыву СССР. Гэты абмен забяспечыў Савецкаму Саюзу неўмяшанне Германіі ў яго адносіны з Літвой, што ў выніку прывяло да анексіі Літвы і стварэння Літоўскай ССР 15 чэрвеня 1940 года .

Дапаўненні 10 студзеня 1941 года былі заключаны Дагавор аб савецка-германскай граніцы ад ракі Ігоркі да Балтыйскага мора, а таксама пагадненні аб перасяленні этнічных немцаў у Германію з Літоўскай, Латвійскай і Эстонскай ССР. Гэтыя пагадненні ўключалі палажэнні аб арганізацыі перасялення і ўрэгулявання маёмасных пытанняў, звязаных з гэтым перасяленнем.

Гл. таксама Савецка-германскія пагадненні (1939)

Літаратура

В. Роговин. Конец означает начало. 2002 г. ISBN 5-93751-016-X

Катэгорыя:Савецка-германскія дагаворы (Трэці рэйх) Катэгорыя:Дагаворы Другой сусветнай вайны 1939 Катэгорыя:Верасень 1939 года Катэгорыя:1939 год у Маскве Катэгорыя:Граніцы Германіі Катэгорыя:Польскі паход Чырвонай арміі (1939)