Джэймс Габрыэль Кія (; нар. 1 снежня 1987, Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія), больш вядомы пад сцэнічным імем Вэнс Джой (Vance Joy) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі ARIA Music Awards у катэгорыі «лепшы музыкант».

Біяграфія і кар'ера Да пачатку сваёй музычнай кар'еры Вэнс быў шматспадзеўным іграком у аўстралійскі футбол. У 2008 і 2009 гадах ён гуляў за футбольны клуб Кобург () у Віктарыянскай футбольнай лізе () і выйграў узнагароду, як лепшы ігрок за першы год удзелу. Музычную кар'еру пачаў у канцы 2000-х гадоў, сканчаючы ў той час юрыдычную адукацыю. Сваё сцэнічнае імя ён узяў ад персанажа рамана «Асалода» аўстралійскага пісьменніка Пітэра Кэры, каб больш аддзяліць сваё асабістае і прафесійнае жыццё.

21 студзеня 2013 года ён выпусціў свой дэбютны сінгл «From Afar», а 22 сакавіка 2013 года дэбютны міні-альбом God Loves You When You’re Dancing. Сінгл «Riptide» з гэтага альбома быў прызнаны самым папулярным на аўстралійскім радыё Triple J у 2013 годзе, а таксама дасягнуў шостага месца ў хіт-парадзе ARIA і быў сертыфікаваны трайным плацінавым статусам Аўстралійскай асацыяцыяй гуказапісных кампаній. Песня таксама стала плацінавай у Вялікабрытаніі, Швецыі, Канадзе і ЗША.

Дэбютны студыйны альбом Вэнса Джоя пад назвай Dream Your Life Away быў выпушчаны 5 верасня 2014 года. Гэты альбом стаў плацінавым у Аўстраліі, Канадзе і ЗША. Сінгл «Mess Is Mine» з гэтага альбома, выпушчаны ў ліпені 2014 года, таксама быў сертыфікаваны «плацінай» у ЗША і Аўстраліі.

Другі альбом пад назвай «Nation Of Two» анансаваны з выхадам сінгла «Like Gold» 2 лістапада 2017 года. Яго рэліз прызначаны на люты 2018 года.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы Назва Падрабязнасці Вышэйшая пазіцыя ў хіт-парадзе Сертыфікацыі AUS BEL CAN IRE NZ SWE SWI UK US Dream Your Life Away Выпушчаны: 5 верасня 2014 года Лэйбл: Liberation, Warner, Atlantic Фармат: CD, LP, загрузка 1 94 2 26 40 13 23 20 17 ARIA: Плаціна MC: Плаціна RIAA: ПлацінаNation of TwoВыпушчаны: 2018In Our Own Sweet TimeВыпушчаны: 2022

Міні-альбомы Назва Падрабязнасці God Loves You When You’re Dancing Выпушчаны: 22 сакавіка 2013 года Лэйбл: Liberation Music Фармат: загрузка

Сінглы «From Afar» «Riptide» «Mess Is Mine» «First Time» «Georgia» «Fire and the Flood» «Straight into Your Arms» «Lay It on Me» «Like Gold»

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Аўстраліі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Аўстраліі