Уладзі́мір Іва́навіч Півава́раў (, в. Сямінаўка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) — , п. Усць-Уса Комі АССР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937—1938), фізік.

Біяграфія У 1924 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам, дырэктарам сямігодкі ў Мазырскім раёне. У 1930 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У 1930—1932 гадах аспірант АН БССР, у 1935 годзе — аспірант АН СССР. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу геафізікі.

Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам фізіка-тэхнічнага Інстытута АН БССР. З 21 кастрычніка 1937 года — наркам асветы БССР.

2 ліпеня 1938 года арыштаваны. 28 студзеня 1940 года выключаны з партыі. Рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 29 мая 1940 года асуджаны на 15 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Памер 28 жніўня 1941 года ў пасёлку Усць-Уса Комі АССР. Месца пахавання невядома.

Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года.

Быў жанаты, гадаваў трох дзяцей.

Літаратура

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Народныя камісары асветы БССР