Jay and the Americans (Джэй энд зэ амерыканс) — амерыканскі вакальны гурт.
Група была сфармавана вакол высокага вакалу (выступаў пад псеўданімам Джэй Блэк).
Музычны сайт AllMusic характарызуе калектыў як «вытанчаны, велічны поп-гурт», які ствараў хіты на працягу 1960-х гадоў, і ў якога было «шмат чароўных момантаў у чартах», і апісвае яго стыль як «вакал з уплывам ду-вопа, дагледжаны кароткавалосы выгляд і сумесь поп-рока з опернай сентыментальшчынай». Як піша вэб-сайт, у пэўным сэнсе гурт ўжо на момант свайго стварэння быў «гуртам-дзядком», — настальгічным гуртам у стылі тых, што выконваюць свае старыя песні даўно мінулых гадоў, — бо ён быў створаны на стыку 1950-х і 1960-х гадоў, але гучаў, як нешта з папярэдняга дзесяцігоддзя (1950-х). На момант яе стварэння «гарманічныя вакальныя групы — прынамсі без акампанементу многоваттных электрагітар — ужо пачыналі састарвацца». Нягледзячы на гэта, гурт стаў папулярным, на роўных спаборнічаючы з такімі моднымі выканаўцамі, як Beach Boys, Jan & Dean і Four Seasons. І нават у час Брытанскага ўварвання яго працягвалі актыўна круціць на радыё. Вытрымаўшы тыя цяжкія для амерыканскіх артыстаў часы, гурт яшчэ і нацешыўся рок-н-рольным адраджэннем канца 1960-х гадоў, калі выканаўцы-дзядкі і старыя песні зноў перажылі бум папулярнасці.
Дыскаграфія Альбомы ГодАльбом1962She Cried1964Come a Little Bit Closer1965Blockbusters1966Sunday and MeLivin' Above Your Head1967Try Some of This!1969Sands of Time1970Wax MuseumCapture the Moment2010 'Til The End of TimeSweeter Than Wine2011Keepin' the Music Alive201545 RPM
Спасылкі
Jay and The Americans на сайце AllMusic Jay and The Americans на сайце Залы славы вакальных гуртоў Jay and The Americans на сайце History of Rock
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1960 годзе