Разводдзе — адна з фаз ракі, якая штогод паўтараецца ў адзін і той жа сезон года, — адносна доўгае і значнае павелічэнне воднасці  ракі, якое выклікае падняцце яе ўзроўню; звычайна суправаджаецца выхадам вод з рэчышча і затапленнем поймы.

Разводдзе выклікаецца ўзмоцненым працяглым прытокам вады, які можа быць абумоўлены: вясновым раставаннем снегу на раўнінах; летнім раставаннем снегу і леднікоў ў гарах; багатымі дажджамі. Разводдзі, выкліканыя вясновым снегараставаннем, характэрныя для многіх раўнінных рэк, якія дзеляцца на 2 групы: ракі з перавагай вясновага (напрыклад, Волга, Прыпяць) ракі з перавагай летняга сцёку (напрыклад, Анадыр, Юкан, Макензі). Разводдзі, абумоўленыя летнім раставаннем горных снягоў і леднікоў, характэрныя для рэк Сярэдняй Азіі, Каўказа, Альпаў.

Паводкі, выкліканыя мусоннымі дажджамі, характэрныя для рэк Паўднёва-Усходняй Азіі (Янцзы, Меконг).

Спасылкі

Катэгорыя:Гідралогія