Перадвыбарная кампанія (таксама выбарчая кампанія) — сукупнасць агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца палітычнымі партыямі і незалежнымі кандыдатамі, каб забяспечыць сабе максімальную падтрымку выбаршчыкаў на маючых адбыцца выбарах.

Стратэгія выбарчай кампаніі — агульны вектар дзеянняў, змест заклікаў і агітацыі кандыдата і яго каманды ў перадвыбарнай гонцы. Стратэгія прадугледжвае канцэнтрацыю ўсіх наяўных рэсурсаў на важнейшых участках для набыцця перавагі перад супернікам.

Тактыка выбарчых кампаній — складанне і падтрыманне іміджу кандыдата, яго блізкасць да народа і гатоўнасць да актыўных дзеянняў. Немалаважнай часткай тактыкі ёсць падтрымка кандыдата ў СМІ, падрыхтоўка лозунгаў, друкаванай і агітацыйнай прадукцыі. У аснове тактыкі выбарчай кампаніі ляжыць па сутнасці рэклама кандыдата.

Этапы выбарчай кампаніі: Першы, так званы «нулявы» этап, характарызуецца перамовамі, падборам каманды, аналізам абстаноўкі і іншымі папярэднімі дзеяннямі. Для перыяду «раскруткі» і падрыхтоўкі характэрна рашэнне побытавых і іншых пытанняў, злучаных з размяшчэннем і функцыянальнасцю апарата. Важна забяспечыць каманду сувяззю, тэхнікай, вырашыць лагістычныя пытанні. Арганізоўваецца сувязь з грамадскасцю, СМІ. На «планавым» этапе ажыццяўляеца агітацыйнуа работа, выраб і раздача ўлётак, размяшчэнне артыкулаў у сродках інфармацыі, правядзенне сустрэч, канферэнцый, інтэрактыўныя зносіны кандыдата з выбаршчыкамі. «Фінішны» этап прымушае каманду своечасова рэагаваць на любыя пературбацыі, больш актыўна ўплываць на выбаршчыкаў. Завяршальным этапам выбарчай кампаніі лічыцца «справаздачны», калі кампанія ўжо завершана, а галасы падлічаныСовременные избирательные кампании.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Выбары