Ге́нрых Го́тліб Лю́двіг Ра́йхенбах (, 1793—1879) — нямецкі батанік-сістэматык і заолаг XIX стагоддзя.

Біяграфія Генрых Готліб Людвіг Райхенбах быў сынам , намесніка рэктара ў прэстыжнай гімназіі Томасшуле () у Лейпцыге, аўтара першага грэка-нямецкага слоўніка, які з’явіўся ў 1818 годзе.

Райхенбах вывучаў з 1810 года медыцыну і прыродазнаўства ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе ў 1815 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі, а ў 1817 годзе — доктара медыцыны.

У 1818 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў тым жа годзе быў прызначаны экстраардынарным прафесарам прыродазнаўчых навук у Медыка-хірургічнай акадэміі ў Дрэздэне. Гэту пасаду ён займаў там да рэарганізацыі акадэміі ў 1862 годзе.

У тыя ж гады — з 1820 па 1874 год — ён быў адначасова дырэктарам Каралеўскіх прыродазнаўчанавуковых музеяў () у Цвінгеры. Заалагічная калекцыя збору была амаль цалкам знішчана пры пажары Цвінгера ў час беспарадкаў 1848—1849 гадоў, але Райхенбах апынуўся ў стане аднавіць яе на працягу некалькіх гадоў.

Акрамя таго, ён заснаваў Дрэздэнскі батанічны сад (), якім кіраваў да самай смерці.

Райхенбах выдатна ведаў батаніку і заалогію і пакінуў свой заўважны след у абедзвюх навуках. Ён быў пладавітым аўтарам навуковых прац і здольным батанічным мастаком. «Поўная прыродазнаўчая гісторыя сысуноў і птушак» () — яго самая вядомая кніга. Многія яго батанічныя і заалагічныя кнігі бліскуча праілюстраваны, прычым часткова.

У 1828 годзе ён заснаваў Таварыства батанікі і садаводства «Флора», у якім ён удзельнічаў да 1843 года як член кіравання. У 1834 годзе па яго ініцыятыве было заснавана Дрэздэнскае таварыства абароны жывёл, якое існуе пад назвай «Isis» дагэтуль. Тры дзесяцігоддзі — з 1836 па 1866 год — Райхенбах быў старшынёй гэтага таварыства.

Яго сын Генрых Густаў Райхенбах таксама быў батанікам і даследчыкам архідэй.

Род раслін сямейства Nyctaginaceae быў названы ў яго гонар.

У 1879 годзе яго імем была названа вуліца ў Дрэздэне.

Навуковыя працы

Pharmaceutische Flora von Leipzig, Leipzig,1817 Monografie der Aconitum und Myosotis, Leipzig, 1820 Monographia generis Aconiti, 1820 (з 19 табліцамі) Magazin der ästhetische Botanik, Leipzig, 1821—1826 Abbildung und Beschreibung der für Gartenkultur empfehlenswerten Gewächse, 1821—1826 (з 96 табліцамі) Illustratio specierum Aconiti generis, 1823—1827 (з 72 табліцамі) Iconographia botanica seu Plantae criticae, 1823—1832 (з 1 000 табліц; кніга вытрымала 10 выданняў) Iconographia botanica exotica, 1827—1830 Conspectus regni vegetabilis per gradus naturales evoluti tentamen, Leipzig, 1828 Übersicht des Gewächsreichs und seiner natürlichen Entwickelungsstufen, 1828 Flora germanica excursoria ex affinitate regni vegetabilis naturali disposita, sive principia synopseos plantarum in Germania terrisque in Europa media adjacentibus sponte nascentium cultarumque frequentius / auctore Ludovico Reichenbach, Consil. aul. Reg. Saxon. Dr. Philos. Medic. Chir. Hist. Nat. Prof. Musei Reg. zoolog. et mineralog. praefect. Horti bot. acad. Dresd. direct. Acad. et Societ. plur. sodali, 1830—1832 (у 3 тамах) Flora germanica exsiccate, 1830—1845 Flora exotica, 1834—1836 Regnum animale, Naturgeschichte der Raub-Säugethiere, Leipzig, 1834—1836 (з 79 табліцамі) Icones florae germanicae et helveticae, Leipzig, 1834—1870 Handbuch des natürlichen Pflanzensystems, Dresden, 1837 Das Herbarienbuch, 1841 Deutschlands Fauna, 1842 (у 2 тамах) Die Vollständigste Naturgeschichte des In- und Auslandes, Leipzig, 1845—1854 (9 выпускаў з амаль 1 000 табліц) Handbuch der speciellen Ornithologie, 1851—1854

Спасылкі

Працы Райхенбаха ў Нямецкай нацыянальнай бібліятэцы Кароткая біяграфія

Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Арнітолагі Германіі Катэгорыя:Члены Леапальдзіны