Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (МВЖСД) () — адна з вядучых мастацкіх навучальных устаноў у дарэвалюцыйнай Расіі.
Гісторыя У 1830 годзе група мастакоў-аматараў і прафесійных жывапісцаў утварылі ў Маскве творчы кружок — «натурны клас», які ў 1834 годзе атрымаў назву «Мастацкі клас», які размясціўся на Вялікай Нікіцкай вуліцы. У 1843 годзе ён быў ператвораны ў «Вучылішча жывапісу і разьбярствы» Маскоўскага мастацкага таварыства. У 1844 годзе вучылішча размясцілася на Мясніцкай вуліцы, у доме Юшкова. У 1865 годзе да яго было далучана Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча пры Маскоўскай палацавай канторы (раней пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва), пасля чаго ўстанова, уласна, і атрымала назву Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Выпускнікі вучылішча фактычна мелі той жа статус, што і выпускнікі Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
У 1896 годзе вучылішча было пераўтворана ў вышэйшую навучальную ўстанову з агульнаадукацыйным, архітэктурным і мастацкім аддзяленнямі. Курс навучання доўжыўся 8 гадоў для жывапісцаў і скульптараў і 10 гадоў для архітэктараў. З 1896 па 1917 гг. дырэктарам Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства быў князь Аляксей Яўгенавіч Львоў. З 1915 года вучылішча знаходзілася ў распараджэнні Міністэрства гандлю і прамысловасці.
Пасля рэвалюцыі, у 1918 годзе, вучылішча было ператворана ў Другія дзяржаўныя свабодныя мастацкія майстэрні, пасля гэтыя Майстэрскія былі рэарганізаваны ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава і Маскоўскі архітэктурны інстытут.
Выпускнікі архітэктурнага аддзялення МВЖСД звычайна атрымлівалі званне мастака архітэктуры. Тыя, хто атрымалі малы сярэбраны медаль ганараваліся званнем някласнага мастака архітэктуры; вялікі сярэбраны медаль — класнага мастака архітэктуры. З 1909 года статус архітэктурнага аддзялення МВЖСД быў павышаны: выпускнікам стала прысвойвацца званне архітэктара. Цяпер у будынку МВЖСД размяшчаецца Расійская Акадэмія жывапісу, скульптуры і дойлідства. Адзін з карпусоў МВЖСД быў знесены ў кастрычніку 2014Электронная чорная кніга Архнагляду.
Вядомыя выкладчыкі
А. М. Корын К. А. Каровін В. Я. Макоўскі В. Р. Пяроў В. Д. Паленаў І. М. Пранішнікаў А. К. Буланаў В. А. Сяроў Я. С. Сарокін А. С. Камінскі П. А. Герасімаў У. М. Чаплін М. П. Мілюкоў М. А. Рамазанаў Ф. В. Багдановіч-Дваржэцкі С. М. Валнухін П. А. Дзясятаў
Вядомыя выпускнікі
Н. М. Агап’ева П. А. Алякрынскі А. Я. Архіпаў В. М. Бакшэеў І. П. Бацюкоў Б. В. Бяссонаў В. Д. Болатнаў І. Я. Бандарэнка А. М. Васняцоў М. Д. Вінаградаў С. С. Варашылаў С. В. Іванаў А. У. Ісупаў С. Б. Залескі Б. М. Засыпкін Г. А. Кайзер С. Ц. Канёнкаў А. М. Корын П. Д. Корын К. А. Каровін С. А. Каровін Р. І. Катоў Л. У. Куляшоў І. І. Левітан В. А. Мазырын І. П. Машкоў К. С. Мельнікаў Д. І. Мітрохін М. В. Несцераў М. У. Несатаў С. Д. Няфёдаў (Эрзя) М. П. Паруснікаў Л. В. Пастарнак А. А. Пластаў А. М. Рамазанава Т. Ф. Рыс І. Д. Самгін М. І. Скоці М. А. Фердынандаў В. В. Хвасценка А. К. Шэрвашыдзэ Л. Ф. Эберг І. В. Эдэль
Гл. таксама :Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства :Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства
Літаратура Дмитриева Н. А. Московское училище живописи, ваяния и зодчества. — М.: 1951. Степанова С. С. Московское училище живописи и ваяния: годы становления. — Спб.: Искусство, 2005.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1865 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Масквы Катэгорыя:1865 год у Маскве