Toyota Auris — хэтчбэк ад японскага аўтавытворцы Toyota Motor Corporation, упершыню выпушчаны ў 2006 годзе ў якасці замены хэтчбэка Toyota Corolla. Машыны для еўрапейскага рынка вырабляліся на заводах у Вялікабрытаніі і Турцыі з 2007 года. На сённяшні дзень прадстаўлена 2 пакалення Toyota Auris: 1 пакаленне (E150) — 2007 2 пакаленне (E180) — 2012—2016

Апісанне '2015 Для Toyota Auris на выбар даступныя бензінавы, дызельны ці гібрыдны рухавікі. Варыянт з найменшымі эксплуатацыйнымі выдаткамі — гібрыдны рухавік. Выдатак паліва пры ім складае 6,3 л/100 км, выкіды СО2 — 79 г/км, а разгон да 100 км/г адбываецца за 10,9 секунд. 1,4-літровы дызельны рухавік прапануе нават ледзь вялікую эканомію паліва, чым гібрыдны, расходваючы, па афіцыйных дадзеных, 6,2 л/100 км, але ён недастаткова хуткі — паскарэнне да 100 км/г займае 12,5 секунд. 

Бяспека Вынікі краш-тэсту Toyota Auris 2013 года згодна з Euro NCAP: +Toyota Auris 2013 годаДарослы пасажырДзіцяПешаходСістэмы бяспекі92 %84 %68 %66 %

Агляд мадэлі Toyota Auris другога пакалення выпускаецца ў Вялікабрытаніі.

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі Toyota Катэгорыя:Хэтчбэкі