thumb|270px|Святая брама Снетагорскага манастыра Снетаго́рскі манасты́р — помнік архітэктуры XIV—XIX стст. за 3 км ад Пскова (Расія) каля ракі Вялікай на Снетнай гары (адсюль назва).

Манастыр упершыню згадваецца ў 1299 годзе. Меў зямельныя ўгоддзі, рыбныя промыслы. Манастыр быў добра ўмацаваны. На яго неаднаразова нападалі лівонскія рыцары, польскія і шведскія атрады. З 1804 г. архірэйскі дом. Пасля 1917 г. скасаваны.

Комплекс манастыра злева|thumb|170px|Сабор Раства Багародзіцы. Від з боку апсіды Найбольш старажытная пабудова Снетагорскага манастыра — мураваны сабор Раства Багародзіцы (1310). У яго інтэр’еры захаваліся фрэскі 1313 года, выкананыя сербскімі мастакамі. Крыты цвінтар быў упрыгожаны кафляй.

У комплекс таксама уваходзяць каменныя трапезная палата (пач. XVI ст.) са стоўпападобнай царквой (1519), 8-гранная шатровая царква «пад званы» (усе XVI ст.).

Уваход на тэрыторыю манастыра цераз мураваную браму (XVII ст.). У XIX ст. комплекс абнесены мураванай агароджай.

Літаратура

Лифшиц Л. И. Программа росписи собора Снетогорского монастыря // Гос. Третьяковская галерея. Вопросы русского и советского искусства: Материалы научных конференций 1972—1973 гг. М., ГТГ, 1974. Вып. 3. — С. 21—51. Лифшиц Л. И. О стиле росписи Снетогорского монастыря // Древнерусское искусство: Монументальная живопись XI—XVII вв. М., «Наука», 1980. — С. 93—114.

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Жаночыя манастыры Катэгорыя:Гісторыя Пскова Катэгорыя:Манастыры Расіі Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Манастыры паводле алфавіта