Лагойскі тракт — вуліца ў Мінску, пачынаецца ад скрыжавання вуліц Я. Коласа, Мележа і Валгаградскай і ідзе ў напрамку на Лагойск (ад яго паходзіць назва). Перасякае вуліцы: Шырокую, Бялінскага, Кальцова, Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Карбышава, Цікоцкага і МКАД. Па-за межамі горада пераходзіць у Лагойскую шашу. Падзяляе сабой Савецкі і Першамайскі адміністрацыйныя раёны Мінска. На Лагойскім тракце і побач з ім знаходзяцца многія элементы дзелавой інфраструктуры горада, а таксама трамвайная лінія.
Спасылкі
Логойский тракт на ato.by Логойский тракт на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)