Вуліца Браніслава Тарашкевіча — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы горада Бельск Падляскі Падляскага ваяводства Польшчы. Названа ў гонар беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і мовазнаўца Браніслава Тарашкевіча (1892—1938).

У верасні 2017 года Інстытут нацыянальнай памяці прапанаваў перайменаваць вуліцу ў рамках працэсу «дэкамунізацыі» ў Падляскім ваяводствеУ Польшчы хочуць перайменаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча. Аднак у абарону Браніслава Тарашкевіча стаў беластоцкі аддзел Інстытута, які звярнуўся варшаўскую сядзібу ІНП, патлумачыўшы, што дадзены выпадак складаны, а асоба вельмі важная для беларускай грамады на ПадляшшыБарацьба вакол Тарашкевіча: Інстытут Нацыянальнай Памяці ў Беластоку за яго вуліцу, Варшава — супраць.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы населеных пунктаў Польшчы Катэгорыя:Бельск Падляскі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Браніслава Тарашкевіча