Леў Давыдавіч Гарэлік (, Бабруйск — , Мінск) — беларускі і . Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963). Народны артыст Беларускай ССР (1980), дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Біяграфія Нарадзіўся 16 лютага 1929 года ў Бабруйску. Бацька, Давыд Гарэлік, быў фурманам, маці Мар’яся (Марыя) — хатняй гаспадыняй. У сям’і было сямёра дзяцей. Лёва займаўся ў музычнай школе Бабруйска, але, заўважыўшы поспехі, бацькі паказалі сына загадчыку кафедры скрыпкі Маскоўскай кансерваторыі, прафесару .

У 1945 годзе скончыў , па прычыне хваробы вярнуўся ў Беларусь, дзе паступіў у Беларускую кансерваторыю і паралельна працаваў артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР.

У 1952 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (вучань  А. Л. Бяссмертнага і А. Н. Амітона).

З 1956 года — канцэртмайстар аркестра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

З 1952 года выкладаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі, у 1960—1977 гадах — у Мінскім музычным вучылішчы, а з 1981 — у Беларускай кансерваторыі.

Выступаў у ГДР, ЧССР, Аўстрыі.

Памёр 11 красавіка 1996 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.

Творчасць Гады актыўнага канцэртавання Льва Гарэліка адзначаны сапраўдным узлётам беларускай скрыпічнай музыкі. Праявіў сябе як тонкі, удумлівы інтэрпрэтатар. Выконваў творы Анатоля Багатырова, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, Генрыха Вагнера, Эдзі Тырманд, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Рыгора Суруса, Кіма Цесакова, Андрэя Мдзівані, Галіны Гарэлавай, Валерыя Карэтнікава, Ніны Усцінавай і многіх іншых. Стаў першым з скрыпачоў, хто звярнуўся да твораў Міхала Ельскага.

Спасылкі Горелик Лев Давыдович