Кагальны калодзеж — крыніца ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Размешчана ў паўночнай частцы горада, у пачатку вуліцы Леніна, каля падножжа Замкавай гары на беразе ручая Здаравец. З’яўляецца традыцыйным месцам забору крынічнай вады насельніцтвам. Вада з крыніцы па выніках аналізаў адпавядае патрабаванням санітарных правіл і нормаў для пітнай вадыКагальный колодец в Мстиславле . Ахоўны статус з 2003 года.

Даўней з яго яўрэйскія вознікі развозілі ваду па дамах гараджан. У назве захаваны яўрэйскія карані: «кагальны» азначае «грамадскі». Побач з калодзежам праходзіць сцежка, па якой у 1941 годзе нацысты вялі яўрэяў на расстрэл Аркадий ШКОЛЬНЫЙ * Arkady SHKOLNY. ЕВРЕЙСКИЕ НАЗВАНИЯ * JEWISH NAMES.

У жніўні 2014 года пачаліся працы па добраўпарадкаванні калодзежа. На месцы крыніцы ўзведзена капліца, названая ў гонар Тупічэўскага абраза Маці Божай. У снежні 2014 года крыніца асвечана настаяцелем храма ў гонар Тупічэўскай Маці Божай протаіерэем айцом ЦімафеемИсточник «Кагальный колодец». История возрождения.

Спасылкі Кагальный колодец в Мстиславле

Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Мсціслава Катэгорыя:Геаграфія Мсціслава