Сабах (صباح) صباح Сабах чытае часопіс (1961) Асноўная інфармацыяПоўнае імяJeannette Gergis (Al)FighaliДата нараджэння10 лістапада 1927(1927-11-10)Месца_нараджэнняБдадун, Вялікі ЛіванДата_смерці26 лістапада 2014(2014-11-26) (87 гадоў)Месца_смерціБейрут, ЛіванКраінаЛіванПрафесіяактрыса, спявачка Выявы на Вікісховішчы Сабах (صباح) (сапр. імя Jeannette Gergis (Al)Fighali, 10 лістапада 1927, Бдадун — , Бейрут) — ліванская актрыса і спявачка. Адна з самых «пладавітых» арабскіх спявачак: на яе рахунку звыш 50-і студыйных альбомаў і прыкладна 3500 песень.
Біяграфія У 1940 годзе пачала спяваць і граць у егіпецкіх фільмах. З тых сітавін яна снялась у 98-і фільмах і сыграла ролі ў 20-і спектаклях.
У 1980 Сабах адзіны раз з'явілася на еўрапейскім тэлебачанні, у французскім тэлешоу «Le Grand Echiquier», дзе выканала песню «Saidi», а таксама «Aal Naddaa» — дуэт з французскім спеваком Энрыка Масіясам.
Нягледзячы на старэчы век, Сабах працягвала запісваць песні, даваць канцэрты і выступаць на тэлебачанні аж да 2009 года. Апроч іншага, яна брала ўдзел у ліванскім аналагу брытанскага «Fame Academy» — шоу «Star Academy».
У час святкавання свайго 80-летия у лістападзе 2007 года Сабах атрымала віншаванні ад вядомага ліванскага ваеннага і палітыка Мішэля Ауна.
Памерла 26 лістапада 2014 года ў Бейруце. У пахаваннях Сабах 30 лістапада брала ўдзел велізарная колькасць яе прыхільнікаў.
Сям'я Сабах усталявала рэкорд для арабскага свету па колькасці разводаў: яна была замужам 9 разоў. У 2003 годзе было абвешчана пра вяселле Сабах з 20-гадовым пераможцам конкурсу «Містар Лівана» Амарам Мехьё.Прыгажун ажэніцца на бабулі Аднак пазней высветлілася, што гэта была толькі прадуманая піяр-акцыя, выгадная і Сабах, і маладому манекеншчыку.
У Сабах двое дзяцей ад розных шлюбаў — сын (лекар) і дачка (настаўнік танцаў, працуе ў ЗША).
Фільмаграфія Kanat Ayyam (1970) Nar el shawk (1970) Mawal (1966) El Aydi el naema, (1963) El Motamarreda (1963) Jaoz marti (1961) El Rajul el thani (1960) El Ataba el khadra (1959) Sharia el hub (1959) Salem al habaieb (1958) Izhay ansak (1956) Wahabtak hayati (1956) Khatafa mirati (1954) Lahn hubi (1954) Zalamuni el habaieb (1953) Khadaini abi (1951) Okhti Satuta (1950) Sabah el khare (1948)
Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Памерлі 26 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 2014 годзе Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы Лівана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Лівана