Петэр Вільгельм Глоб, таксама вядомы як П. В. Глоб ( — ) — дацкі археолаг, працаваў генеральным дырэктарам і быў таксама дырэктарам Нацыянальнага музея ў Капенгагене.

Біяграфія і навуковая дзейнасць Набыў вядомасць дзякуючы даследаванням дацкіх балотных людзей, такіх як чалавек з Толунда і чалавек з Гробала — муміфікаваных парэшткаў людзей жалезнага і бронзавага вякоў, знойдзеных захаванымі ў тарфяніках. Сярод яго прац па антрапалогіі вылучаюцца наступныя публікацыі:

The Bog People: Iron Age Man Preserved; Denmark: An Archaeological History from the Stone Age to the Vikings; Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved.

Ён быў сузаснавальнікам Скандынаўскага інстытута параўнальнага вандалізму, інстытута, які вывучае гісторыю графіці. Глоб быў сынам дацкага мастака Ёханэса Глоба і бацькам дацкай мастачкі-кераміста Лотэ Глоб і мастака Андэрса Глоба. Яго найбольш вядомым даследаваннем быў Толундскі чалавек.

Глоб таксама цікавіўся археалогіяй Блізкага Усходу і кіраваў некалькімі навуковымі экспедыцыямі туды. Яны былі апісаны як адны з найбуйнейшых навуковых трансгранічных экспедыцыі з Даніі за ўвесь час існавання дацкай археалогіі Translated to English by Peter Crabb («Glob and the Garden of Eden») and Arabic by Mohammed Bander («Ghūlub wa-jannat al-firdaws»)..

Выбраная бібліяграфія Mosefolket — Jernalderens mennesker bevaret i 2000 år, Gyldendal, 1965 The Bog People: Iron-Age Man Preserved, у перакладзе з дацкай Руперта Брус-Мітфарда. Faber and Faber, 1969, 304 pg (New York Review Books, 2004). Denmark: An Archaeological History from the Stone Age to the Vikings, Cornell University Press, 1971, 351 pg, ISBN 0-8014-0641-2 Danish Prehistoric Monuments, Faber and Faber, 1971, 351, ISBN 0-8014-0641-2

Два папярэднія кніжныя выданні з’яўляюцца вытворнымі ад адной і той жа зыходнай кнігі, напісанай у Даніі: Danske Oltidsminder, якую лепей перакласці як Помнікі Старажытнай Даніі. Гл. American Anthropologist, Volume 75, Issue 6, page 1940. Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved, Cornell University Press, 1974, 184 pg, ISBN 978-0-8014-0800-7 Danefæ. Til Hendes Majestaet Dronning Margrethe II, 16 April 1980.

Літаратура Flemming Højlund (1999): Glob and the Garden of Eden: the Danish expeditions to the Arabian Gulf, , trsl. by Peter Crabb.

Катэгорыя:Археолагі Даніі