Віта́ль Сцяпа́навіч Смірно́ў (, в. Вялікія Сутокі, , Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1969—1974).

Біяграфія Нарадзіўся 16 лютага 1930 года ў сяле Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, пасля Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў Беларускую ССР у ААНVitaliy Stepanovich SMIRNOV. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

У 1980—1985 гг. — пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985—1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежнаму турызму, з 1988 года Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.

Кандыдат гістарычных навук. Быў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ганаровым консулам Бангладэш у Беларусі, ганаровым прэзідэнтам беларускага Ротары клуба.

Памёр 11 лістапада 2007 годаПаведамленне пра смерць .

Літаратура Смірноў Віталь Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 578. «Дипломатический словарь» под ред. А. А. Громыко, А. Г. Ковалева, П. П. Севостьянова, С. Л. Тихвинского в 3-х томах. — М., Наука, 1985—1986. — Т. 3. — С. 42—43.

Спасылкі

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы СССР