Феадо́сій Мікала́евіч Гразно́ў ( — ) — савецкі і беларускі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН (1958—1961).
Біяграфія З 1939 года на дыпламатычнай службе. Адукацыя вышэйшая. Валодаў англійскай і нямецкай мовамі.
У 1949—1953 гг. — пасланнік Пасольства СССР у Балгарыі.
У 1953—1957 гг. — пасланнік Пасольства СССР у ЮгаславііСправочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991.
У 1957—1958 гг. — саветнік V-га Еўрапейскага аддзела Міністэрства замежных спраў СССР.
У 1958—1961 гг. — пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у Савеце Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
17 верасня 1958 года ўручыў даверчыя граматы Генеральнаму сакратару ААН Дагу Хамаршэльду.
У жніўні 1959 года Пастаянны прадстаўнік БССР пры ААН выступіў з справаздачай. Ён нагадаў, што ў другім камітэце беларуская дэлегацыя выступіла з праектам рэзалюцыі ў дачыненні да замежных камісій у слабаразвітых краінах. Гэта прапанова не прайшла, але, па ацэнцы Ф. М. Гразнова, «карысць ад яго ўнясення, несумненна, была»Об открытии Постоянного представительства Белорусской ССР при ООН .
У 1960—1970 гг. — саветнік Упраўлення знешняй палітычнай інфармацыі па рэзерве.
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый