Шумск С. 80., часам Шу́мскас () — мястэчка ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кавальчукоўскай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Вільні, каля беларуска-літоўскай граніцы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Шумск упамінаецца ў XVII стагоддзі пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Пазней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.

У 1696 годзе Міхал Шумскі і яго жонка Гальшка з Стахоўскіх збудавалі ў Шумску касцёл, перадалі яго дамініканцам, збудавалі кляштар у 1705 годзе. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць дамініканцаў, цэнтр маёнтка С. 341..

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шумск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1892 года ў Шумску было 10 будынкаў.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шумск заняты войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З другой паловы сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы С. 21.. На тэрыторыю таксама прэтэндавала Літва.

У 1920 годзе Шумск апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны ў Віленскім ваяводстве. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Шумск заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1892 год — 106 чал. S. 76. XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.

Славутасці Капліца прыдарожная (XVIII ст.) Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1767—1789) у стылі барока Могілкі хрысціянскія, капліца (XIX ст.) Сядзіба Шумскіх (XIX ст.)

Страчаная спадчына Кляштар дамініканцаў (XVIII ст.), зруйнаваны расійскімі ўладамі. У гэтым кляштары ў канцы свайго жыцця быў прыёрам драматург Каятан Марашэўскі.

Галерэя

Вядомыя асобы Каятан Марашэўскі (пам. 1811) — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі