Danainae — падсямейства матылькоў сямейства німфалід (Nymphalidae), якое ўключае ў сябе каля 300 відаў. Многія аўтары разглядаюць падсямейства як самастойнае сямейства. Самым вядомым прадстаўніком з'яўляецца матылёк Danaus plexippus.
Апісанне Матылі сярэдніх і буйных памераў, блізкія да німфалід і прадстаўнікоў трапічнага сямейства Ithomiidae. Вочы голыя, вусікі булавападобныя, паступова патаўшчаюцца да вяршыні, карацей паловы кастальнага краю пярэдняга крыла. Пярэднія ногі рэдукаваныя і не функцыянуюць пры хадзе ў абодвух палоў, прычым пярэдняя лапка складаецца з 1 членіка ў самцоў і з 2 членікаў у самак. Цэнтральнае вочка на абодвух крылах замкнёнае, жылкі R3, R4 і R5 пярэдняга крыла адгаліноўваюцца ад агульнага ствала, R4 выходзіць да вяршыні, а R3 і R5 адпаведна да кастальнага і вонкавага краёў.
У афарбоўцы пераважаюць карычневыя, аранжавыя, жоўтыя і блакітныя тоны, некаторыя віды маюць сінюю ірызавальную афарбоўку. Шырока распаўсюджаная мімікрыя. Многія віды ядавітыя.
Андраканіяльныя структуры размешчаны на заднім крыле, канец брушка забяспечаны характэрнымі пэндзлямі з доўгіх пахкіх лусак, якія выступаюць перад капуляцыяй.
Кармавая расліна вусеняў — Asclepias, Cynanchum і іншых раслін сямейства Apocynaceae.
Арэал Распаўсюджанне абмежавана трапічным і субтрапічным паясамі, адзінкі відаў сустракаюцца за межамі гэтых паясоў. Большасць відаў у тропіках Азіі і Афрыкі, матылі Ithomiini распаўсюджаныя ў неатрапічнай зоне, Tellervini распаўсюджаныя ў Аўстраліі і ўсходнім рэгіёне. У Палеарктыцы сустракаюцца 4 віды, на тэрыторыі былога СССР — 2, у Закаўказзі — 1 від (Danaus chrysippus). Таксама, адзін трапічны від-мігрант, Parantica sita, чый натуральны арэал распаўсюджваецца на поўнач да Карэі і Японіі, сустракаецца на поўдні Прыморскага краю,Лер П.А. Определитель насекомых Дальнего Востока России // Владивосток, Дальнаука. Т. 5, Ч. 5, С. 338. трапляючы туды са спадарожнымі вятрамі.
Класіфікацыя У гэтым падсямействе знаходзіцца каля 300 відаў, прыкладна 57 родаў, 10 падтрыбаў і тры трыбы. Danaini Danaina Euploeina Ithomiini Dircennina Godyridina Ithomiina Mechanitina Melinaeina Napeogenina Oleriina Tithoreina Tellervini
Літаратура
. Boyce A. Drummond III und Keith S. Brown, Jr.: Ithomiinae (Lepidoptera: Nymphalidae): Summary of Known Larval Food Plants. In: Annals of the Missouri Botanical Garden, Vol. 74, No. 2. (1987), Seiten 341—358.
Катэгорыя:Німфаліды