Бурэ́я () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскім краі і Амурскай вобласці, левы прыток ракі Амур.

Даўжыня ракі 623 км, ад вытоку Правай Бурэі — 752Бурея // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км. Плошча вадазборнага басейна 70,7 тыс. км². Утвараецца пры зліцці Правай і Левай Бурэі. У верхнім цячэнні горная рака, у сярэднім пераразае адгор’і хрыбта Турана і цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне. Асноўныя прытокі: Німан, Туюн (справа), Ургал, Тырма (злева). Сярэдні расход вады 940 м³/с. Сплаўная. Суднаходства на 197 км ад вусця (на 174 км, ад вусця да пасёлка ТалаканРека БУРЕЯ // Государственный водный реестр РФ).

У басейне Бурэі больш за 1500 азёр агульнай плошчай 51,6 км². На рацэ Бурэйская ГЭС і Бурэйскае вадасховішча.

Крыніцы

Літаратура

Буре́я // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области — Благовещенск, 2009. — 242 с.

Спасылкі Река БУРЕЯ // Государственный водный реестр РФ Чернов А. В. Бурея // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі Амурскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Амура