Эдмонд Франсуа Поль Пацье (; , Саарбрукен — , Парыж) — французскі археолаг, мастацтвазнавец, гісторык мастацтва, педагог. Доктар філалагічных навук. Член французскай Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (з 1899).

Адным з першых навукоўцаў заняўся вывучэннем старажытнагрэчаскай керамікі.

Біяграфія Сын інжынера-будаўніка. Навучаўся ў Ліцэі Кандарсэ, затым у прэстыжнай парыжскай Вышэйшай нармальнай школе і французскай археалагічнай школе ў Афінах ().

Атрымаў ступень доктара філалагічных навук, яго дысертацыя была прысвечана пытанню аб храналогіі архонтаў Афін.

У 1880—1882 гадах — выкладчык грэчаскай мовы і літаратуры на факультэце мастацтваў у Рэне, у 1882—1883 —на факультэце мастацтваў універсітэта Тулузы .

У 1884—1886 працаваў у аддзеле ўсходніх старажытнасцей Луўра. З 1884 — захавальнік аддзела старажытнай керамікі ў Луўрскім музеі.

Прафесар археалогіі і гісторыі мастацтва ў Школе вытанчаных мастацтваў і прафесар усходняй археалогіі і антычнай керамікі ў Школе Луўра (1908—1924). Куратар кафедры ўсходніх старажытнасцей і старажытнай керамікі Лувра (1910—1924).

Займаўся вывучэннем гістарычных помнікаў і дакументаў, моў і культур антычных цывілізацый. Праводзіў раскопкі некропаля старажытнай Мірыны ў Малой Азіі (1877—1880).

У час яго знаходжання на посце куратара ў Луўры, у 1919 годзе арганізаваў і правёў першае пасяджэнне Нацыянальнага акадэмічнага саюзу — Union Nationale Academique, напраўленага на стварэнне поўнага міжнароднага збору вазапісу Старажытнай Грэцыі.

Адыграў важную ролю ў стварэнні выдання «Corpus vasorum antiquorum».

Спасылкі Edmond Pottier (1855—1934) Profession ou activité principale

Катэгорыя:Археолагі Францыі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Педагогі Францыі