Іва́н Васі́левіч Пушко́ў (, в. Трэскіна,  — , ) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў СССРhttps://socrealizm.com.ua/gallery/artist/pushkov-iv-1918. Спецыялізаваўся на лірычных пейзажах, тэматычных карцінах.

Біяграфія Нарадзіўся 16 лютага 1918 года ў в. Трэскіна (цяпер — Тамбоўская вобласць Расіі).

З 1933 па 1938 гады вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы імя К. А. Савіцкага. Пасля вайны праходзіў ваенную службу ў Гродне, а з 1946 года, калі яго дэмабілізавалі, працягваў займацца мастацтвам. Пад уплывам перажытага ў часы Вялікай Айчыннай вайны стварыў некалькі батальных палотнаў: «Кавалерыйская атака», «Пераслед ворага», «Фарсіраванне Нёмана». Але асноўны напрамак карцін мастака гэта пейзаж. У пейзажным стылі напісаныя цэлыя серыі палотнаў: «Зямля беларуская», «Край Прынёманскі», «Поры года», «Нёман каля Каложскай царквы», «Нёман. Крэйдавая гара», «Нёман каля Замкавай гары», «Навакольнае Гродна», «Нёманскія перспектывы», «Рака Котра», «Рака Ваўпянка». Мастак таксама шмат працуе і над гістарычнымі кампазіцыямі: «Адам Міцкевіч і Аляксандр Пушкін у Пецярбургу», «Пушкін і Міцкевіч у Падмаскоўі», «Адам Міцкевіч і Тамаш Зан на Свіцязі», «Алаіза Цётка і Эліза Ажэшка».

Больш за 60 твораў Пушкова знаходзяцца ў мастацкіх і гістарычных музеях Беларусі, у тым ліку 12 — у Дзяржаўным мастацкім музеі. Яго пейзажныя палотны ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі — у Германіі, Ізраілі, Японіі.

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1952 года. Заснаваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза мастакоў Беларусі, якой кіраваў 26 гадоў, стварыў мастацка-вытворчыя майстэрні. Выбіраўся членам праўлення Саюза мастакоў Беларусі, Саюза мастакоў СССР, дэлегатам з’ездаў мастакоў СССР.

З 1946 года і да сваёй смерці ў ліпені 1986 года жыў у горадзе Гродна.

Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры БССР — за вялікі ўклад у развіццё і прапаганду выяўленчага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і выхаванні моладзі; ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979).

Літаратура 1960 — Іван Васілевіч Пушкоў [Выяўленчы матэрыял]: [буклет] / рэдактар М. Гуціеў; складальнік А. Васілеўская У сводным электронным каталозе библиотек Беларуси 1961 — Беларускі жывапіс [Выяўленчы матэрыял]: [камплект рэпрадукцый / аўтар суправаджальнага тэксту] П. П. Нікіфараў; мастацкі рэдактар М. Гуціеў 1968 — І. В. Пушкоў: Жывапіс: Выстаўка твораў, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог 1983 — Іван Васільевіч Пушкоў / [Аўтар тэксту Барыс Крэпак]

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР