Іў Сен-Лара́н, поўнае імя Іў Анры́ Дона́ Мацьё Сен-Лара́н (; , Аран, Алжыр — , Парыж) — французскі мадэльер, які княжыў у свеце высокай моды ў 1960-я і 1970-я гг. Пасля смерці Крысціяна Дыёра, у якога Іў пачынаў асістэнтам, у 1957 г. зрабіўся галавой яго мадэльнага дома (яму быў 21 год). Увёў у жаночую моду элементы мужчынскага гардэроба — скураныя пінжакі, чаравікі па сцягно і нават смокінгі (1966). Лічыцца заснавальнікам стылю унісекс. Быў першым, хто запрасіў цёмнаскурых манекенак для ўдзелу ў паказах мод сваіх калекцый.
Узнагароды Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (2007) Камандор ордэна Ганаровага легіёна (2001) Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (1985)
Катэгорыя:Мадэльеры Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу Катэгорыя:Дамы высокай моды