Навукаград Расійскай Федэрацыі — муніцыпальнае ўтварэнне са статусам гарадской акругіФедеральный закон от 7 апреля 1999 г. N 70-ФЗ «О статусе наукограда Российской Федерации» (с изменениями и дополнениями). Статья 1 , якое мае высокі навукова-тэхнічны патэнцыял, з горадаўтваральным навукова-вытворчым комплексам.

Тэрмін «навукаград» з’явіўся ў 1991 годзе. Афіцыйна першым навукаградам стаў Обнінск.

Мэты і задачы Тэхнаполісы / навукаграды — навукова-прамысловыя комплексы, створаныя для вытворчасці новай прагрэсіўнай прадукцыі або для распрацоўкі новых навукаёмістых тэхналогій на базе цесных адносін і ўзаемадзеяння з універсітэтамі і навукова-тэхнічнымі цэнтрамі; буйныя скапленні прамысловых кампаній з іх навукова-тэхнічнымі падраздзяленнямі. Гэта асаблівыя кампактна размешчаныя сучасныя навукова-вытворчыя ўтварэнні з развітой інфраструктурай, якая забяспечвае неабходныя ўмовы для працы і адпачынку, для функцыянавання навукова-даследчых і навучальных інстытутаў (арганізацый), якія ўваходзяць у склад гэтых утварэнняў, а таксама іх прадпрыемстваў, кампаній і фірмаў, якія вырабляюць новыя віды прадукцыі на базе перадавых навукаёмістых тэхналогій. Аснова тэхнаполіса — яго навукова-даследчы комплекс.

Стварэнне тэхнаполіса патрабуе ўкладання вялікіх фінансавых сродкаў. Іх велічыня залежыць ад шэрагу абставінаў, у тым ліку: ад асноўных напрамкаў дзейнасці тэхнаполіса; тэрыторыі, адведзенай пад яго плошчы; аб’ёму планаваных будаўнічых работ, колькасці і характару аб’ектаў, якія будуюцца; аддаленасці тэхнаполіса ад «мацярынскага» горада і стану транспартных і іншых камунікацый паміж тэхнаполісам і гэтым горадам; меркаванай колькасці фірмаў тэхнаполіса, а таксама іх спецыялізацыі, якая патрабуе адпаведнага тэхнічнага абсталявання, і г. д.

Спіс Спіс навукаградаў, якім афіцыйна прысвоены гэты статус паводле федэральнага закона «Аб статусе навукаграда»: Бійск, Алтайскі край Дубна, Маскоўская вобласць Жукоўскі, Маскоўская вобласць п.г.т. Кальцова, Новасібірская вобласць Каралёў, Маскоўская вобласць Мічурынск, Тамбоўская вобласць Пецяргоф, Санкт-Пецярбург Пушчына, Маскоўская вобласць Обнінск, Калужская вобласць Рэутаў, Маскоўская вобласць Троіцк, Маскоўская вобласць Фразіна, Маскоўская вобласць Чарнагалоўка, Маскоўская вобласць Пратвіно, Маскоўская вобласць

Катэгорыя:Гарады Расіі з асаблівым статусам