Дамір Зломісліч (; нар. , Коніц, Боснія і Герцагавіна) — баснійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Зрыньскі» з Мостара.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Шыракі Брыег». Пасля двух гадоў, праведзеных у арэндах у клубах ГОШК (Габела) і «Графін» (Улашым), у сезоне 2012/13 замацаваўся ў складзе каманды, выйграў з ёй Кубак Босніі і Герцагавіны.

Улетку 2013 года перайшоў у харвацкую «Рыеку». Выступаў за гэты клуб у Лізе Еўропы (9 матчаў, 1 гол). Са жніўня 2013 года па сакавік 2014 года не гуляў з-за траўмы. Пасля вяртання не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, і ў лютым 2015 года быў аддадзены ў арэнду румынскаму клубу «Брашоў» да канца сезону. Сезон 2015/16 таксама правёў у арэндзе, цяпер у «Істры 1961».

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі клуб «Газіянтэп ББ», аднак у пачатку 2017 года вярнуўся ў «Шыракі Брыег», з якім другі раз выйграў Кубак. У чэрвені 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска"Шахтер" объявил о подписании контракта с боснийским хавбеком Зломисличем. У складзе салігорскай каманды стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з «Шахцёрам», хутка разам з іншым футбалістам салігорцаў Дражанам Багарычам адправіўся ў «Шыракі Брыег», з якім у лютым афіцыйна падпісаў кантрактЗломислич подписал контракт с ФК "Широки Бриег", Багарич ждет документы из Беларуси. У ліпені 2018 года перайшоў у сербскую «Вайводзіну».

У ліпені 2019 года зноў вярнуўся ў Бонію і Герцагавіну, далучыўшыся да «Зрыньскага».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Босніі і Герцагавіны.

Дасягненні Чэмпіён Босніі і Герцагавіны (2): 2021/22, 2022/23 Бронзавы прызёр чэмпіянату Босніі і Герцагавіны: 2019/20 Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны (3): 2012/13, 2016/17, 2022/23 Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі: 2013/14 Уладальнік Кубка Харватыі: 2013/14 Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі ФК Зрыньскі Мостар Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Шыракі Брыег Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Газіянтэп Катэгорыя:Ігракі ФК Істра 1961 Катэгорыя:Ігракі ФК Рыека Катэгорыя:Ігракі ФК Брашоў Катэгорыя:Ігракі ФК ГОШК Габела Катэгорыя:Ігракі ФК Селье і Бело Улашым Катэгорыя:Нарадзіліся ў Босніі і Герцагавіне