Сцяпа́н Рыго́равіч Драбя́зка (нар. , вёска Уюнішча (цяпер у складзе п. г. т. Сосныця), Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) — доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнік Вялікай Айчынай вайныЮрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл..
Біяграфія Сцяпан Рыгоравіч нарадзіўся ў вёсцы Уюнішча ва Украінскай ССР.
У 1949 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (зараз юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Паступіў у аспірантуру, якую скончыў у 1953 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па тэме «Закон саюзнай рэспублікі», а ўжо ў 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце па тэме «Эфектыўнасць заканадаўства ў стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства».
З 1950 года працуе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, якую ўзначальваў у перыяд з 1972 па 1989 гг.. Пачынаючы працу з пасады выкладчыка зараз займае пасаду прафесара гэтай кафедры (з 1989 году).
Прафесар Драбязка прымаў удзел у распрацоўцы трох Канстытуцый: Канстытуцыі СССР 1977 года; Канстытуцыі БССР 1978 года; Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. Займаў пасаду Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета па сацыяльна-эканамічных праблемах і праблемах развіцця дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.
У сваёй навуковай дзейнасці з’яўляецца аўтарам звыш 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, чатырох брашур, трох падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусьhttp://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/598-drabyazka-stsyapan-rygoravich-07-08-1922.
Узнагароды і званні Сярод узнагарод і званняў, неабходна ўказаць наступныяhttp://www.law.bsu.by/users/?113 : Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь; Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі; Лаўрэат вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда»; Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» ІІ ступені; Ордэн Айчынай вайны ІІ ступені (згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1985); Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР; Медаль «За перамогу над Германіяй ў Вялікай Айчынай вайне» (ад 23.10.1945); Медаль «За працоўную доблесць» (ад 23.10.1945); Медаль «Ветэран працы» (ад 12.12.1985); Медаль «За доблесную працу» (ад 31. 03. 1970); Медаль «За шматгадовую добрасумленную працу» (ад 12.12.1985); Медалі ў гонар 20, 30, 40, 50 і 60 гадоў перамогі ў ВАВ; Медалі ў гонар 60 і 70 гадоў Узброеных сілаў; Медалі ў гонар 60 і 65 годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Бібліяграфія
Д75 Избранные труды / С. Г. Дробязко. – Минск : ЮрСпектр, 2022. – 656 с. – (Наследие права).
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці