Ры́ча — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 21 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Пачынаецца з меліярацыйных каналаў каля вёскі Шынкаўцы, цячэ па захадзе Лідскай раўніны, у нізоўі праз лес. Упадае ў Котру за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ашуркі. У сярэднім цячэнні пойма забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14,5 км каналізаванае.
Літаратура
Республика беларусь. Гродненский район: карта. Гродно: план / Ред. Н. Н. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5000 экз.
Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Котры