Няту́па, Гне́зна — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 11 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰. Пачынаецца ў сутоках рэк Навумка і Пікарэц каля вёскі Мсцібава, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, дзе прымае прыток Астроўчыцу (Лукавіну). Упадае ў Рось на паўночны ўсход ад вёскі Цімахі.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Прытокі Росі