Калонія Монтвіла () — гістарычны раён у Вільні, жылы квартал пачатку ХХ стагоддзя ў эксперыментальным эклектычным стылі. Пабудаваны ў 1911—1913 гадах па праекце архітэктараў А. Клейна і В. Міхневіча, складаецца з 22 дамоў. Лічыцца найстарэйшым дамовым таварыствам у горадзе: дамы перажылі як Першую, так і Другую сусветную вайну без вялікіх пашкоджанняў.

Калонія знаходзіцца побач з плошчай Лукішкі і аднайменным турэмным ізалятарам, паміж вуліцамі Ю. Савіцкіса (J. Savickio, раней Мантвілаўскі завулакAndrijauskas, Donatas. 100 istorinių Vilniaus akcentų // Made In Vilnius, 2014-04-04), Кражу (Kražių) і Ё. Тумаса-Вайжгантаса (J. Tumo-Vaižganto). За польскімі часамі гэты раён лічыўся вельмі прэстыжным, аднак страціў частку сваёй прыцягальнасці пасля ўзвядзення Лукішскай турмы ў 1901—1904.

Квартал быў пабудаваны па ініцыятыве вядомага віленскага банкіра і грамадскага дзеяча Юзафа Монтвіла, дырэктара Віленскага земскага банка. Вуліца Й. Савіцкё да 1995 года называлася яго імем. Гэты раён таксама называлі «банкаўскай калоніяй», таму што супрацоўнікі Віленскага земскага банка маглі атрымаць тут участак і пабудаваць дом, узяўшы доўгатэрміновы крэдытРаствароўскі Андрэй. Зямля, якой ужо не ўбачыш // Ад Лідскіх муроў. Літаратурна-мастацкі зборнік. Ліда, 2012—2015. № 8. С. 354—393. // на pawet.net.

Акрамя гэтай калоніі, у 1896—1913 гадах Юзаф Монтвіл пабудаваў яшчэ чатыры жылыя кварталы — калонію Расу, кварталы ў Сніпішках і Новым горадзе.

Архітэктура калоніі Монтвіла дэманструе моцны ўплыў стылю «сецэсія», а таксама цаглянай архітэктуры брытанскіх працоўных раёнаў. Яшчэ адна архітэктурная ідэя, якую ўвасабляў праект, — мадэрнісцкая канцэпцыя горада-садуReklaitė, Julija and Leitanaitė, Rūta (eds.). 2011. Vilnius 1900—2012: naujosios architektūros gidas. Vilnius: Architektūros fondas, Baltos lankos.. Дамы ўпрыгожваюць шматлікія архітэктурныя дэталі, у тым ліку флюгер у форме крылатага гусара.

У 1921—1931 гадах ў Мантвілаўскай калоніі, ва ўласным доме, які спраектавала яго архітэктурнае бюро, пражываў да самай смерці вядомы архітэктар Тадэвуш Раствароўскі.

Літаратура Drochneris, Nerijus. Montvilos kolonija — pati seniausia sostinėje namų bendrija. // Diena.lt. 2014-01-16

Катэгорыя:Раёны Вільні Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў стылі мадэрн Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вацлава Міхневіча