Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч (, Лышча, , Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2006), загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1953 года ў вёсцы Лышча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры беларускай мовы.

У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове» (пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара Л. М. Шакуна). З 1993 года загадвае кафедрай гісторыі беларускай мовы.

У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Словаскладанне ў гісторыі беларускай мовы». Адначасова з гэтым была надрукавана манаграфія «Словаскладанне ў беларускай мове».

Старшыня арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы гісторыі словаўтварэння ў беларускай мове, графіка-арфаграфічныя і палеаграфічныя асаблівасці помнікаў беларускага пісьменства, інавацыйныя працэсы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Удзельнік шматлікіх міжнародных і агульнадзяржаўных лінгвістычных канферэнцый і сімпозіумаў у Беларусі, Венгрыі, Польшчы, Расіі, ва Украіне.

Займаецца складаннем і распрацоўкай вучэбна-метадычных выданняў і дакументаў, неабходных для вучэбнага працэсу ў ВНУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 тамах), галіновай энцыклапедыі «Беларуская мова», энцыклапедыі «Рэспубліка Беларусь».

М. Р. Прыгодзіч з’яўляецца старшынёй экспертнага савета па мовазнаўстве вышэйшай атэстацыйнай каміссіі Рэспублікі Беларусь, членам секцыі філалогіі вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь, членам вучонага савета філалагічнага факультэта, намеснікам старшыні Камітэта па прысуджэнні прэміі імя У.Пічэты (філалогія), а таксама намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Веснік БДУ» (серыя ІV), часопіса «Роднае слова», членам рэдкалегіі часопіса «Беларуская мова і літаратура»

Пра навуковыя зацікаўленні і дасягненні Мікалая Рыгоравіча таксама сведчаць шматлікія працы, сярод якіх манаграфіі «Шчодрасць слова» (1990), «Словаскладанне ў беларускай мове» (2000), слоўнікі «Асобна, разам, праз дэфіс: Слоўнік-даведнік» (1994), «Старабеларускі лексікон» (1997), «Пішам без памылак: асобна, разам, праз дэфіс» (2002), «Слоўнік сучаснай беарускай мовы» (2009, 2010).

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986); Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003); Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)Распараджэнне № 219рп ад 19 кастрычніка 2021 г. "Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Асноўныя публікацыі Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове: Аўтарэф. … канд. філал. навук. Мн., БДУ, 1982. 20 с.; Шчодрасць слова. Мн.: Народная асвета, 1990. 79 с.; Асобна, разам, праз дэфіс: слоўнік-даведнік. Мн.: Народная асвета, 1994. 256 с.; Беларуская мова: Najnowsze dzieje języków słowiańskich. Opole (Польшча), 1998. 327 с. (У сааўт.); Гістарычная граматыка беларускай мовы: зб. практыкаванняў. Мн.: БДУ, 1999. 219 с. (У сааўт.); Словаскладанне ў беларускай мове. Мн.: БДУ, 2000. 227 с.; Пішам без памылак: разам, асобна, праз дэфіс. Мн.: Парадокс, 2002. 256 с.; Беларуская мова (прафесійная лексіка): тыпавая вучэбная праграма для выш. навуч. устаноў. Мн.: РІВШ, 2008. 28 с. (У сааўт.); Слоўнік сучаснай беларускай мовы / Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча, У. М._Завальнюка. Мн.: Нар. асвета, 2009. — 399 с. (Выд. 2. 2010 г.) (у сааўт.); Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў. — Мн.: БДУ, 2010. — 184 с. (у сааўт.) Графіка; Гістарызмы; Двухмоўны слоўнік; «Дз»; Дзеканне; «Дж»; Дыграф; Замежных слоў слоўнік // ЭЛіМБел. Т. 2. Мн., 1985. ; Мовы народаў СССР; Мова-пасрэдніца; Мовы пісьменніка слоўнік // ЭЛіМБел. Т. 3. Мн., 1986. Неалагізмы; Парны лік; Пасіўны слоўнік // ЭЛіМБел. Т. 4. Мн., 1987.; «Для простых людей языка русского…» (Сымон Будны і яго «Катэхізіс») // Роднае слова. 1994. № 3.; Гісторыя беларускага мовазнаўства; Гісторыя беларускай літаратурнай мовы; Карповіч Лявонцій // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 141—156, 254—255; Гістарызм // Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1997.; Дзе Прыпяць, Ясельда і Піна… (З гісторыі Піншчыны) // Учёные Пинщины. Мн., 2003.; Дзе хвалі ціхаплыннай Вісліцы… (З лексікі гаворкі вёскі Лышча) // Роднае слова. 2003. № 1.; «Азъ глаголю вамъ…» З гісторыі літар // Роднае слова. 2003. № 1-12. (Серыя артыкулаў); Экзатызм; Экзатычная лексіка // Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Мн., 2004.; І. І. Насовіч як беларускі лексікограф ХІХ ст. // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чыт., прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М. А. Жыдовіч. Мн., 2007. С. 62 — 68; Беларусіст з берагоў Дуная // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 220-годдзю з дня нарадж. І. І. Насовіча. Мн: Права і эканоміка, 2008. С. 92-97; З жыццяпісу і гісторыі стварэння «Словаря белорусского наречия» І. І. Насовіча // Там сама. С. 16-28; Да пытання аб азяранскай гаворцы (на матэрыяле фальклорна-дыялекталагічных запісаў Е.Раманава // Фальклорная спадчына Р.Шырмы і Г.Цітовіча: вопыт збіральніцкай, навуковай і папулярызатарскай дзейнасці ў кантэксце праблем адраджэння традыцыйнай культуры вёскі: матэр. ІV Міжнар. навук. канф. Мн.: Паркус плюс, 2008. С. 17-21. (У сааўт.); «Списокъ именъ мужескихъ и женскихъ, несходныхъ съ именами русскаго языка» (1845) П.Шпілеўскага ў гісторыі беларускай анамастыкі // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы: матэр. міжнар. навук. канф. Мн.: Права і эканоміка, 2008. С. 28-31. (У сааўт.); Пад псеўданімам «Бhлоруссъ К. К.»: Пра адну з публікацый Каятана Касовіча // Роднае слова. 2008. № 8. С. 41-43; A fehérorosz (belorusz) nyelv // Európai nyelvművelés. Budapest, 2008. С. 75-78. (У сааўт.); Шляхамі беларускага слова // Роднае слова, 2009, № 2. — с. 7 — 10; З гісторыі вывучэння аказіянальнай лексікі беларускай мовы // Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя праф. А. І._Наркевіча: зб. навук. прац / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. — Мн., 2009. — С. 320—324; Патрыярх беларускага адраджэння: Да 150-годдзя з дня нараджэння Браніслава Эпімаха-шыпілы // Роднае слова, 2009, № 9. — с._36 — 38; Беларусіст з берагоў Дуная // Zoltán András. — Budapest, 2009. — С. 49 — 54; Л. М. Шакун. Помнікі дзелавой пісьменнасці як крыніцы гісторыі беларускай літаратурнай мовы // Веснік БДУ, серыя IV, 2009. № 2. — С. 18 — 22; Аказіяналізмы як крыніца папаўнення лексічнага саставу сучаснай беларускай мовы // Веснік БДУ, серыя IV, 2009. № 2. — С. 34 — 36. Настаўнік, Вучоны, Грамадзянін // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць: зборнік артыкулаў па матэрыялах навуковых чытанняў, прысвечаных памяці прафесара А. І. Жураўскага (27 кастрычніка 2009 года, г. Мінск) / пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. – С. 3 – 8. Слоўнікавыя практыкаванні як сродак навучання роднай мове: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Склад слова. Лексіка. Марфалогія. Правапіс. // Роднае слова, 2010, № 4. — С. 60 — 63; № 6. — С. 63 — 66 (у суаўт. з В. Раманцэвіч). Лексікаграфічныя вопыты Паўла Шпілеўскага // Роднае слова, 2010, № 5. — С.35 — 38. Даследчык беларускіх кітабаў Антон Антановіч // Роднае слова, 2010, № 6. — С. 34 — 35. Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў. — Мн.: БДУ, 2010. — 184 с. (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч). Гэтай мовай я словы любові шапчу… // Красней В. П. Беларуская тэрміналогія: зб. арт. / Рэд. кал.: Э. А. Ялоўская (адк. рэд.) [і інш.]; навук. рэд. М. Р. Прыгодзіч. — Мінск: БДУ, 2011. — 216 с.: іл. — С. 3 — 8. Беларуская мова ў працах лінгвістаў БДУ // Веснік БДУ, серыя ІV. — 2011, № 2. — С. 28 — 31. Слову роднаму вернасць праз гады // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысв. памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26 -- 27 крас. 2011 г., г. Мінск) / Рэд. кал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. - Мінск: Права і эканоміка, 2011. — 180 с. — С. 3 — 8. Да пытання аб храналогіі даследаванняў іншамоўных запазычанняў у беларускай мове // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысв. памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26 — 27 крас. 2011 г., г. Мінск) / Рэд. кал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск: Права і эканоміка, 2011. — 180 с. — С. 146 — 149 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч). Ад Статутаў ВКЛ да сённяшніх праблем беларускай мовы: Да 70—годдзя Германа Бідэра // Роднае слова, 2011, № 10. — С. 37 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч). Роднай мове ў набажэнстве быць ! // Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову: Матэр. навук.- практ. канф. па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову / Пад рэд. У. Завальнюка, М. Прыгодзіча. — Выданне 2-е, дапоўненае. — Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2011. — С. 32 — 34. З гісторыі перакладу Евангельскіх тэкстаў на беларускую мову // Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову: Матэр. навук.- практ. канф. па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову / Пад рэд. У. Завальнюка, М. Прыгодзіча. — Выданне 2-е, дапоўненае. — Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2011. — С. 335—341. На шляху да правапіснай нарматыўнасці // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.- практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, Мінск, 20 — 21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С. 3 — 4. Старабеларускія лексіконы як спроба графіка-арфаграфічнай кадыфікацыі мовы // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.- практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, Мінск, 20 — 21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.]; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С. 77 — 79. З клопатам пра лёс славянскіх моў (да 70-годдзя прафесара Германа Бідэра) // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.- практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, Мінск, 20 — 21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.]; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С. 157 — 159 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч). Міхал Саевіч як даследчык гаворак Беласточчыны // Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні: беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. І. Э. Багдановіч, С. М. Запрудскага — Мінск: Кнігазбор, 2012. — С. 8 — 11. Лінгвістычная купаліяна // Мова — літаратура — культура: VII Міжнародная навук. канфер., прысвеч. 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (27-28 верасня 2012 г., Мінск, БДУ): зб. арт. / пад агул. рэд. Т. І. Шамякінай. — Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2012. — С. 198—202 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч). Карл Гутшміт (Памяці вучонага) // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 2012, № 1. С. 125—126. Новы слоўнік беларускай мовы. (Рэц.): Піскуноў Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 тысяч слоў). — Мінск: Тэхналогія, 2012. — XVI+1208 с.. Наклад 20 экз. // Роднае слова. 2012, № 4. — С. 51-52.