Беларускай мове ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю строга замацаванай (кананічнай) формы, як у рускай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый). Таксама ёсць думка, што беларускаму іменніку характэрна адсутнасць паралельнага ўжывання імён па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі яе мужам быў Юрка). Аднак, праз русіфікацыю імперскага і савецкага часу, беларускія народныя імёны выціснуты з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі. Нельга было зарэгістраваць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы, асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі, лёгка можна было зарэгістраваць дзіцё Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй.
А
Мужчынскія Адам (размоўнае: Адась; ) — чалавек; Акім (размоўнае: Якім, Юктук, Юхім, Юхша; ) — узведзены БогамАкім: Значэнне Імя; Алег (размоўнае: Алік, Лёка, Лёша, Алежка; старажытнаскандынаўскае) — святы. Спачатку было княжацкім імем; Аляксандр (размоўнае: Алесь, Ольцік, Вольцік, Вольша, Алех, Алехна; старажытнагрэчаскае, ) — мужны, абаронца; Аляксей (размоўнае: Алёкса, Лёкса і інш.; ) — абаронца, абараняючы; Анатоль (размоўнае: Толя, Толік; старажытнагрэчаскае) — з вобласці Старажытнай Грэцыі — з Анатоліі; Андрэй (размоўнае: Яндрэй, Андруш, Андрук, Андрусь; ) — мужны, адважны; Анісім (размоўнае: Анісік, Аніська, Аніс; ) — карысны, дабрадзейны; Антон (размоўнае: Антоні, Антось, Антук; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — «той, хто ўступае ў бой» або «хто набывае ўзамен»; Аркадзь (размоўнае: Аркадзя, Аркал; старажытнагрэчаскае) — з вобласці Грэцыі — з Аркадзіі, з краіны пастухоў; Арнольд (нямецкае) — «магутны арол». Не частае. У сялян амаль не выкарыстоўвалася; Арсеній (размоўнае: Арсень, Арсен, Сеня, Арсік, Арсук, Арсім, Арсайла, Арцісь, Арцім, Арціш; старажытнагрэчаскае) — мужны, адважны; Артур (размоўнае: Артусь, Артук; кельтскае) — мужны, адважны; Арцём (размоўнае: Арцюх; ) — здаровы, цэлы; Астап (размоўнае: Астапук, Астапка, Астах, Асташ; старажытнагрэчаскае) — «які цвёрда стаіць», «цвёрды, нязменны, устойлівы»; Афанасій — (размоўнае: Апанас, Панас, Апанась, Панась; старажытнагрэчаскае) — бессмяротны;
Жаночыя Агапія (размоўнае: Агата, Гана; старажытнагрэчаскае) — харошая, добрая; Агрыпіна (размоўнае: Грыпіна, Агруся, Груня, Рыпіна; лацінскае) — этымалогія невядомая; Адэлаіда (размоўнае: Адэля, Адзька, Адэлька, Адэльця; нямецкае) — годная выглядам, шляхецкая, з шляхецкага роду; Акуліна (размоўнае: Куліна, Акуліта; лацінскае) — арліная; Ала (старажытнагрэчаскае) — другая, наступная; па другой версіі імя лацінскага паходжання; Алена (размоўнае: Лена, Алёна, Ялена, Гэля, Аліся; старажытнагрэчаскае) — святло, зіхаценне, бляск; Алеся (утворанае ад Аляксандры); Аліна (лацінскае) — іншая, чужая; Аліса (старажытнагрэчаскае) — праўда; Аляксандра (размоўнае: Александрына, Алеся; старажытнагрэчаскае; ) — мужная, абаронца людзей; Анастасія (размоўнае: Наста, Наська, Настка, Настуся, Настасся, Настачка; старажытнагрэчаскае; ) — «уваскрашэнне» («вернутая да жыцця»); Ангеліна (размоўнае: Ангеля, Гэля; старажытнагрэчаскае) — анёльская; Анжаліка (размоўнае: Ліка; лацінскае, ) — анёльская; Анжэла (размоўнае: Эла; старажытнагрэчаскае, ) — «веснік», «пасланец»; Антаніна (размоўнае: Антоля; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — кветка; тая, хто ўступае ў бой; Антонія (размоўнае: Антося; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — тая, хто ўступае ў бой; хто набывае ўзамен; Анюта, Анна (размоўнае: Анка, Анця, Анюша, Анушка, Анюра, Нюра, Нюрка, Нюта, Нюша, Нюця; старажытнаяўрэйскае) — сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата. Глядзіце таксама: Ганна; Аўдоцця (размоўнае: Аўдоля, Аўдзюха, Аўдзюня, Дзюня, Аўдзютка, Дзютка, Аўдося, Дося; старажытнагрэчаскае) — благадаць;
Б
Мужчынскія Багдан (размоўнае: Богдан, Данчык, Бонік, Боня, Богусь, Богуш; стараславянскае) — Богам дадзены; Багуслаў (размоўнае: Багусь, Богцік, Багук, Богуш, Богша; стараславянскае) — той, хто славіць Бога; Базыль (старажытнагрэчаскае) — царскі; Баляслаў (размоўнае: Болесь, Булесь; стараславянскае) — болей слаўны за іншых; Баніфацый (размоўнае: Баніфат, Баніхват, Баніфацыйка, Баня, Банюсь, Фаця, Ніхват, Баніфацы, Боніс; лацінскае) — тварэц дабра, дабрачынец; Барыс (размоўнае: Бора, Борусь; старажытнагрэчаскае) — барэц, змагар; магчыма, таксама ад стараславянскага; Барыслаў (стараславянскае) — той, хто змагаецца (борацца) за славу; Будзіслаў (размоўнае: Будзя, Слава; стараславянскае) — будзі/будзіць славу; Браніслаў (размоўнае: Бронісь, Бранюк, Броняк, Слава; стараславянскае) — аберагаючы славу; Брачыслаў (размоўнае: Брача, Слава; стараславянскае) — слаўвуты воін; Будзімір (размоўнае: Будзя, Дзіма, Мірык; стараславянскае) — будзі мір;
Жаночыя Барбара (лацінскае) — язычніца, чужаземка; пашыранае сярод беларусаў-католікаў. Глядзіце таксама: Варвара; Будзіслава (размоўнае: Будзя, Слава; стараславянскае) — будзі/будзіць славу; Браніслава (размоўнае: Броня, Бронька, Слава; стараславянскае) — ахоўваючая, аберагаючая славу; Бэла (размоўнае: Бэлка; лацінскае) — прыгожая;
В
Мужчынскія Вадзім (размоўнае: Вадзік, Валік; стараславянскае) — абвінавачваць, нагаворваць; Валерый (размоўнае: Валер, Валерка; лацінскае) — моцны, здаровы, бадзёры; Валянцін (размоўнае: Волесь, Валік; лацінскае) — здаровы, дужы; Варфаламей (размоўнае: Барталамей, Бахрамей, Бартош, Баўтрук, Будрыс; старажытнаяўрэйскае) — «сын Таламея»; Васіль (размоўнае: Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька; старажытнагрэчаскае) — царскі; Венядзікт (размоўнае: Бенядзікт, Банадысь, Баніхват, Баніфацы; лацінскае) — бласлаўлёны; Вінцэнт (размоўнае: Вінцук, Вінцусь, Вінька; ) — той, хто перамагае; Віктар (размоўнае: Вікцік, Віктук, Віктусь; лацінскае) — перамога; Віталій (размоўнае: Віталь, Віталя; лацінскае) — «жыццёвы». У беларусаў пераважна ў сем’ях гарадской інтэлігенцыі; Вітаўт (размоўнае: Вітусь, Вітак); Вітольд (размоўнае: Віталь); Вячаслаў (размоўнае: Вячка, Вячык, Слава, Слаўка; стараславянскае) — «славячы славу», «той, хто марыць праславіцца»;
Жаночыя Валерыя (размоўнае: Лера, Валерка, Валюся, Люся, Люська; лацінскае) — здаровая, дужая; Валянціна (размоўнае: Валя, Валена, Валюша, Валюня,Ціна; лацінскае) — здаровая, дужая; Ванда — (размоўнае: Вана, Вандзя, Вандачка; польскае) — баламутка, спрачальніца Варвара (размоўнае: Вара, Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Барціся; лацінскае) — язычніца, чужаземка. Вера (размоўнае: Верця, Верка, Вяруня, Вяруся; стараславянскае) — спадзяванне, надзея; Вераніка (размоўнае: Вера, Ніка, Веранічка, Віка, Вічка; старажытнагрэчаскае) — тая, што нясе перамогу; па другой версіі — ураджэнка італ. горада Вероны; Вікторыя (размоўнае: разм. Віка, Вікуля, Вікта, Вікця, Віктуся, Вікта; лацінскае) — перамога; Віталіна (размоўнае: Віталінка, Таліна, Талінка, Віта, Ліна; лацінскае) — жыццёвая; Віялета (размоўнае: Віта, Вітуля, Вітуся, Лета, Вія, Тая; лацінскае) — фіялка; Вольга (размоўнае: Вольця, Волька, Вальжына; старажытнаскандынаўскае) — дакладнай этымалогіі няма, аднак некаторыя лічаць, што гэта жаночы варыянт ад імя Алег, што значыць святы; Вянера (размоўнае: Вянерка, Нера, Вера; лацінскае) — прыгожая, каханая. Параўнанне: Венера — багіня кахання і прыгажосці ў старажытных грэкаў; Вячаслава (стараславянскае) — вялікая слава;
Г
Мужчынскія Гарыслаў (стараславянскае) — «той, хто „гарыць“ славаю»; Гаўрыла (размоўнае: Гаўрусь, Гаўрык, Гаўрук, Гаўра, Габрук, Габрысь; старажытнаяўрэйскае) — божы чалавек, божы муж; Георгій (размоўнае: Юрык, Ярык, Юрка, Юрась, Юры, Юрыла, Ярыла, Юрага, Алігор, Жора; старажытнагрэчаскае) — земляроб; Герасім — (размоўнае: Герась, Гарась, Гараська, Гараска, Гарасюк, Гарасім, Грасім, Гарасік; старажытнагрэчаскае) — паважаемы;
Генадзь (размоўнае: Генік, Генусь, Гена; старажытнагрэчаскае) — высакародны;
Глеб (размоўнае: Глебка, Глебік; нямецкае) — нашчадак Бога;
Жаночыя
Ганна (размоўнае: Ганка, Ганця, Гануся, Гануля, Ганнушка, Анэта; старажытнаяўрэйскае) — сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата;
Галіна (размоўнае: Галя, Галька, Галінка, Галюся, Галюня; старажытнагрэчаскае) — спакойная, лагодная, рахманая; па другой версіі з лацінскай мовы, дзе мела значэнне «курыца»;
Д
Мужчынскія Давыд (размоўнае: Давід, Давідчык, Давідзюк, Давыдзік, Додзя, Додзік, Давыдзька; старажытнаяўрэйскае) — любімы; Дамінік (размоўнае: Домка, Дамінічак; лацінскае) — «дзень Божы»; Даніла (размоўнае: Данік, Данусь, Дольцік, Данель, Дануль, Данук, Дануйла; старажытнаяўрэйскае) — «Бог — мой суддзя»; Дарафей (размоўнае: Дорах, Дораш, Дарошка, Дарапей, Дарафейчык, Дарук, Дарацей, Дарцісь; старажытнагрэчаскае) — «дар Бога»; Дзмітрый (размоўнае: Зміцер, Змітрок, Змітра, Змітро, Змітрук; старажытнагрэчаскае) — «які належыць багіні земляробства Дэметры»; Дзяніс (размоўнае: Дзяніска; лацінскае) — натхнёны;
Жаночыя Дамініка (размоўнае: Дамінічка, Даміся, Ніка; лацінскае) — «дзень Божы»; Дарафея (размоўнае: Дара, Фея, Дарфейка; старажытнагрэчаскае) — «дар Бога»; Дар’я (размоўнае: Адарка, Адар’я, Дарота, Дарка; старажытнагрэчаскае) — пераможца;
Е
Мужчынскія Еўдакім — Аўдось, Аўдзік, Аўдук, Аўдот, Аўдыяш Емяльян — Амяльян, Амелька
Жаночыя Ева (размоўнае: Еўця, Еўка, Яўціся; старажытнаяўрэйскае) — жанчына, жывая, жонка Адама; Еўдакія — Аўдзіся, Аўдотка, Аўдося, Аўдольця, Дануся; Ефрасіння (размоўнае: Прося; старажытнагрэчаскае) — родная;
Ж
Мужчынскія Ждан (размоўнае: Жданко, Даня, Данік; стараславянскае) — каго чакалі;
Жаночыя Жана (размоўнае: Анця, Ануся, Анэта; старажытнагрэчаскае) — Богам дадзеная;
З
Мужчынскія Захар (размоўнае: Захара, Захар’я; старажытнаяўрэйскае) — «памяць божая»;
Жаночыя Зінаіда (размоўнае: Зіна; старажытнагрэчаскае) — народжаная Зеўсам, боская; Зося (старажытнагрэчаскае) — мудрая. Асноўнае: Софія;
І
Мужчынскія Іван (размоўнае: Ян, Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Якцік, Янук, Янка, Януш; старажытнаяўрэйскае) — «Яхве (Бог) злітаваўся», «Яхве (Бог) памілаваў». Асноўнае: Ян; Ігар (размоўнае: Ігарок; старажытнаскандынаўскае) — Ingvio — імя скандынаўскага бога багацця і varr — ахоўваць Ігнат — Ігнась, Ігнатка Іосіф, Ёзэф, Юзаф — Язэп, Юзік, Юзок, Еська, Юзуль Ілля, Ілья — Іляш, Ільяш, Іллюк, Ільюк, Галляш, Гальяш
Жаночыя Ірэна — Рэня Ірына — Арына, Арыша, Арышка
К
Мужчынскія Казімір — Казік, Казюк Карл — Карусь, Карук, Корша Кірыл (размоўнае: Кірыла, Кірык, Кірук, Кір’ян, Чурыла; старажытнагрэчаскае) — уладар, той, хто правіць, кіруе; Кандрат — Кандрась, Кандраш Канстанцін — Кастусь, Косцік, Косць, Касташ, Канстант, Канстайла Кузьма — Кузік, Кузмісь
Жаночыя Караліна — Каруся, Карута Крысціна — Хрысця, Хрысціна, Крысця, Крыстуся, Крыста Ксенія — Аксюта, Аксёна, Аксініца Кацярына — Кася, Каця
Л
Мужчынскія Лаўрэнцій — Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрын, Лаўрыш, Лявон Леанід — Лянько, Лёнік
Жаночыя Ларыса ('размоўнае: Лара, Лора, Ларуся, Ларуська; старажытнагрэчаскае) — чайка; Лідзія ('размоўнае: Лідка, Лідуся, Ліда; старажытнагрэчаскае) — відаць, ад назвы вобласці Старажытнай Грэцыі — Лідзіі, што ў Малой Азіі; Лізавета (размоўнае: Лісавета, Ліза; старажытнаяўрэйскае) — Бога майго клятва; тая, што шануе Бога; Лілія (размоўнае: Ліля, Лілюня, Лілюся, Лілюша, Лілёк, Лілюльчык; лацінскае) — ад назвы кветкі лілія; Любава (размоўнае: Люба, Любаша, Любавачка; стараславянскае) — старажытнае язычніцкае імя, што значыць «любімая»; Любаміра (размоўнае: Люба, Міра; стараславянскае) — любімая людзьмі, грамадою; Любоў (размоўнае: Люба, Любіна; стараславянскае) — прыхільнасць, адданасць, цікавасць; Людміла (размоўнае: Люда, Міла, Людка, Людуся, Люся, Міля, Мілаша, Мілка, Мілуся; стараславянскае) — мілая, добрая людзям; Люцыя (размоўнае: Лія, Люца, Люцылія; лацінскае) — светлая;
М
Мужчынскія Максім — Максімка, Максюта, Мася Мацвей — Мацей, Матук, Мацісь, Матыс, Матыяш Мірон — Мірцік, Мірук, Мірась, Міраш