Вуліца Грыбаедава — вуліца ў паўночнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Названая ў гонар рускага пісьменніка і дыпламата А. С. Грыбаедава. Гістарычная назва — вуліца 2-я Ветраная.

Працягласць вуліцы ад вуліцы Леніна да берага Заходняй Дзвіны складае 700 м. Вуліца сфармавалася ў другой палове XIX стагоддзя. Забудоўвалася 2-павярховымі дамамі. На вуліцы знаходзіўся вятрак.

На вуліцы знаходзілася Фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава».

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебска ўключаны дамы № 17, 21, 23, 25, 27.

Транспарт Аўтобус № 12

Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 Катэгорыя:Вуліцы Віцебска