Вуліца Някрасава — вуліца ў заходняй частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 750 метраў, ад пуцеправода Металістаў (былы Ялагскі) і вуліцы Зяньковай да 11-й вуліцы Свярдлова.
Вуліца перайменавана ў гонар рускага паэта і пісьменніка М. А. Някрасава. Гістарычная назва: Вялікая Ялагская вуліца. Вуліца сфарміравалася ў XIX стагоддзі. У сучаснай забудове пераважаюць 2-3-павярховыя будынкі.
На вуліцы знаходзяцца: Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў (д.2а) Сярэдняя школа № 17 (д.3) Дзіцячы сад № 74 (д.4) Віцебская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі Віцебскага аддзялення Беларускай ЖД (8) Дзіцячы сад № 63 (9) Установа аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр» Раней — Віцебская абласная клінічная бальніца № 2 (10)
У канцы вуліцы з правага боку знаходзяцца Парк чыгуначнікаў і стадыён «Лакаматыў».
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 Катэгорыя:Вуліцы Віцебска Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Мікалая Някрасава