Іво́лька — рака ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уза (басейн Дняпра).

Гідраграфія Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Івольск (Буда-Кашалёўскі раён). Упадае ва Узу прыкладна за 600 м у напрамку на поўдзень ад пасёлка Жытоўля (Гомельскі раён). Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Каля вёсак Івольск і Рудня Целяшоўская на рацэ сажалкі.

Назва П. М. Маштакоў падае таксама карацейшы варыянт «Иволь»П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 137.. У. М. Тапароў змяшчаў гэты гідронім у спіс верагодна балцкіхВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189..

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г.

Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Басейн Узы