11-я армія, 11-я палявая армія (11 А, 11 ПА) — фарміраванне (агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне, палявая армія) Рускай імператарскай арміі, падчас Першай сусветнай вайны.
Да 14 кастрычніка 1914 года называлася Блакаднай арміяй (Асаднай арміяйФормирования стран-участниц Первой мировой войны: Россия. Сайт артофвар, Олег Абрамов, Первая Мировая война (1914-1918): 1914 год, сентябрь. ), пераназваная ў 11-ю армію загадам па Паўднёва-Заходняму фронту (ПЗФ) № 155.
Склад У розны час у яе ўваходзілі 1-ы і 2-і гвардзейскія, 5-ы, 6-ы, 7-ы, 8-ы, 17-ы, 18-ы, 22-і, 23-і, 25-ы, 32-і, 45-ы, 49-ы армейскі, 5-ы Сібірскі армейскі, гвардзейскі кавалерыйскі, 3-і, 5-ы і 7-ы кавалерыйскія карпусы.
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе: Палявое ўпраўленне (штаб) упраўленне загадчыка аўтамабільнай часткай арміі, з 1915 года упраўленне начальнікаў інжынераў арміі, з 6 лютага 1916 года упраўленне інспектараў артылерыі арміі, з 5 сакавіка 1916 года аддзел па дэмабілізацыі штаба арміі, у 1917 годзе у штаб армій быў прызначаны ваенны камісар Часовага ўрада, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года XXXII армейскі корпус V Сібірскі армейскі корпус V армейскі корпус XXV армейскі корпус VI армейскі корпус Гвардзейскі кавалерыйскі корпус
Удзел у баявых дзеяннях 09.1914 — 09.03.1915 — аблога і ўзяцце крэпасці Перамышль 05.1915 — 10.1915 — адступленне з Галіцыі 12.1915 — баі на рацэ Стрып 05.1916 — 09.1916 — Брусілаўскі прарыў, львоўскі кірунак 06.1917 — наступ на львоўскім кірунку На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Праскураве. У студзені — сакавіку 1918 года армія была дэмабілізавана, а затым расфарміраваная.
Камандуючыя 21.10.1914 — 5.04.1915 генерал ад інфантэрыі Андрэй Мікалаевіч Селіванаў; 5.04.1915 — 19.10.1915 генерал ад інфантэрыі Дзмітрый Рыгоравіч Шчэрбачоў; 25.10.1915 — кастрычнік 1916 генерал ад кавалерыі Уладзімір Віктаравіч Сахараў; кас. 1916 — 20.12.1916 генерал ад інфантэрыі Уладзіслаў Напалявонавіч Клямбоўскі; 20.12.1916 — 5.04.1917 генерал ад інфантэрыі Дзмітрый Васільевіч Баланін; 15.04.1917 — 21.05.1917 генерал-лейтэнант Аляксей Яўгенавіч Гутар; 22.05.1917 — 4.06.1917 генерал ад інфантэрыі Іван Іванавіч Фядотаў; 4.06.1917 — 9.07.1917 генерал ад кавалерыі Іван Георгіевіч Эрдэлі; 9.07.1917 — 19.07.1917 генерал ад інфантэрыі Пётр Сямёнавіч Балуеў; 19.07.1917 — 29.08.1917 в. а., генерал-лейтэнант Фёдар Сяргеевіч Рэрберг; 9.09.1917 — 1.12.1917 генерал-лейтэнант Міхаіл Мікалаевіч Промтаў; 12.12.1917 — 03.1918 генерал-лейтэнант Уладзімір Канстанцінавіч Токарэўскі.
Гл. таксама Перамышльская аблога 11-я армія, РСЧА 11-я армія, СССР
Літаратура Головин Н. Н. Военные усилия России в Мировой войне. — Париж: Т-во объединённых издателей, 1939 год; Большая советская энциклопедия, Третье издание, Москва (М.), «Советская энциклопедия», 1969 — 1978 годов; ; Военный энциклопедический словарь, М., Военное издательство Министерства обороны СССР, 1984 год, 863 с. с илл.; Под общей редакцией кандидата военных наук, профессора АВН генерал-полковника Г. Ф. Кривошеева, Россия и СССР в войнах XX века, Потери вооружённых сил, Статистическое исследование, Москва, ОЛМА-ПРЕСС, 2001 год;
Волкова И. Русская армия в русской истории. — М.: Яуза, Эксмо, 2005. — 640 с. — ISBN 5-699-09557-8. Граф Келлер: Антология / Предисловие В. Ж. Цветкова. — М.: Посев, 2007. — 1162 с. — (Белые воины). — ISBN 5-85824-170-0.
Спасылкі
Русская армия в Великой войне: Стратегический очерк войны 1914-1918 гг. Часть 2. Сайт артофвар, Олег Абрамов, Первая Мировая война (1914-1918): 1914 год, сентябрь. Формирования стран-участниц Первой мировой войны: Россия.
Катэгорыя:Арміі Расіі ў часы Першай сусветнай вайны