Заці́шша — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя маёнтак Зацішша Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 4 вярсты ад Мінска, на 1909 год быў 1 двор і 9 жыхароў.
У 1959 годзе вёска ўвайшла ў склад горада Мінска, была праглынутая Сельгаспасёлкам — велізарным раёнам сядзібнай забудовы ў паўночнай частцы Мінска. У 1991 годзе пасля перайменавання вуліцы Горкага ў вуліцу Максіма Багдановіча старая вуліца Максіма Багдановіча была пераназваная ў вуліцу Зацішша. Вёска месцілася ля сённяшніх вуліц Зацішша і Халтурына.
У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назву «Зацішша» для праектуемай станцыі трэцяй лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2015 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Івана Мележа.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска