Арля́к, Папараць (Pteridium) — род травяністых папарацепадобных раслін сямейства .
Найбольш вядомы і распаўсюджаны від — .
Біялагічнае апісанне Прадстаўнікі роду — наземныя травяністыя папараці вышынёй да 1 м, нярэдка ўтвараюць калоніі. Карэнішча знаходзіцца даволі глыбока пад зямлёй, моцна паўзучае, густа пакрытае валасінкамі.
Ваі размешчаныя на карэнішчы чаргова, даволі рэдка, двойчы — або чатыры разы пёрыстыя, з голым хвосцікам. Сорусы размешчаны па краі вай, пакрытыя знешнім несапраўдным індузіям і ўнутраным сапраўдным індузіям, паміж якімі знаходзяцца спарангіі. Споры карычневыя, вуглавата-шарападобныя, дробнашыпаватыя.
Лік храмасом x = 26.
Таксанамія
Сінонімы Aquilina C.Presl ex Ettingsh., 1865 Cincinalis Gled., 1764 Eupteris Newman, 1845 Filix Ludw., 1757, nom. illeg. Filix-foemina Hill, 1755 Nymphopteris Webb & Berth., 1849 Ornithopteris (J.Agardh) J.Sm., 1875, nom. illeg.
Віды Некаторыя крыніцы лічаць род манатыпным з адзіным паліморфным відам.
Іншыя крыніцы дадаткова вылучаюць яшчэ каля дзясятка відаўTPL: Pteridium , напрыклад:
Літаратура
Катэгорыя:Папараці